Чт, 2024-03-28, 20:02


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
Головна » 2010 » Березень » 25 » Кітай надасць Беларусі крэдыт на адзін мільярд даляраў
21:36
Кітай надасць Беларусі крэдыт на адзін мільярд даляраў
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/


Урад КНР прыняў рашэнне надаць Беларусі льготны крэдыт у адзін мільярд даляраў для ажыццяўлення ўзгодненых паміж бакамі праектаў. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў Мінску.

Па словах намесніка старшыні КНР, старшыня КНР Ху Цзіньтао асабіста даручыў кітайскім службоўцам вывучыць усе прапановы беларускага боку па развіцці сумесных праектаў.

"Нам трэба развіваць патэнцыял узаемнага гандлю і прасоўваць супрацоўніцтва па найболей буйнамаштабных праектах і тым самым павялічваць узровень нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Прадстаўнік КНР з задавальненнем адзначыў рашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Кітай падчас Дзён Беларусі на выставе "Шанхай-Экспа" і падкрэсліў, што Ху Цзіньтао гатовы ў любы зручны для абодвух бакоў час ізноў сустрэцца з кіраўніком беларускай дзяржавы.

"За 18 гадоў дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем дынаміка двухбаковага супрацоўніцтва дасягнула такіх вынікаў, што можа лічыцца ўзорам адносін паміж дзяржавамі", - лічыць палітык.

"У апошні час нашы адносіны ўступілі ў зусім новую фазу. Мы бачым у Беларусі надзейнага партнёра і вернага сябра, развіццё кантактаў з якім заўсёды будзе заставацца цвёрдай і няўхільнай палітыкай кітайскага кіраўніцтва", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Кітай мае намер падтрымаць Беларусь на міжнароднай арэне

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітайская Народная Рэспубліка гатовая падтрымаць Беларусь пры разглядзе ў Радзе па правах чалавека ААН дакладу пра сітуацыю ў Беларусі, дадаўшы таксама, што Пекін разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Мінскам на міжнароднай арэне і больш цесную каардынацыю замежнапалітычных пазіцый.

"Кітай выказвае ўдзячнасць Беларусі за цвёрдую падтрымку на міжнароднай арэне па пытаннях Тайваня, Тыбета, выканання правоў чалавека і процідзеянні сектантам "Фалуньгун", - сказаў намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Па словах прадстаўніка КНР, кітайскі ўрад і народ з разуменнем ставяцца да права беларускай нацыі самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку.

Сі Цзіньпін: Беларусь і Кітай падпішуць кантракты на 3,4 млрд. даляраў

Па словах намстаршыні КНР, банкі і кампаніі Беларусі і Кітая падчас візіту намесніка старшыні КНР падпішуць сумесныя кантракты на суму 3,4 млрд. даляраў.

"Мы сышліся ў меркаванні, што бакі павінны прыкладаць высілкі да развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і вывесці іх на новую прыступку", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Палітык адзначыў, што летась краіны здолелі вытрымаць суровае выпрабаванне сусветным фінансавым крызісам: таваразварот Беларусі і Кітая склаў 870 млн. даляраў і скараціўся на 5,7%, што нашмат менш у параўнанні са зніжэннем таваразвароту з іншымі краінамі.

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1343 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ