Пт, 2024-03-29, 16:47


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
«  Жовтень 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Головна » 2009 » Жовтень » 5 » Лукашэнка: Пуцін арганізаваў змову супраць Беларусі
17:02
Лукашэнка: Пуцін арганізаваў змову супраць Беларусі
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

Беларускі кіраўнік выступіў з беспрэцэдэнтнымі абвінавачваннямі ў адрас прэм'ер-міністра Расеі.

Як паведамляе газета "Коммерсант", Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў прерашкаджэнні ваеннаму супрацоўніцтву Расеі і Беларусі, ціску на Менск і зрыве інтэграцыйных працэсаў у "саюзнай дзяржаве".

Свой жорсткі выпад Лукашэнка зрабіў у пятніцу на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ. На навінавыя стужкі гэтыя словы беларускага кіраўніка не патрапілі. Затое позна ўвечары ў пятніцу матэрыял пра сустрэчу паказала беларускае тэлебачанне, выдаўшы ў эфір усе скандальныя выказванні.

Напрыклад, беларускі кіраўнік заявіў, што Пуцін асабіста прымаў рашэнне аб адключэнні газу. "Пуцін ляцеў тады ў Кіеў, у нас адбыўся размова гэтая, - распавёў Лукашэнка. - Ну, ён кажа: "Аляксандр Рыгоравіч, не хвалюйся, мы разбярэмся". Праз гадзіну зноў мне тэлефануе і кажа: "Вось тут мае мне кажуць, што гэта не так, і гэтак далей. Мы вось вымушаныя". Я кажу: "Не рабі гэтага, таму што гэта прывядзе да страшных стратаў у беларуска-расейскіх адносінах. Гэты рубец потым не зарубцуеш. Нічым". Ужо на падвышаных танах ішла размова. "Не, я не магу"... Я кінуў слухалку. І ўначы быў перакрыты прыродны газ".

На думку Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін арганізаваў "газавую змову" супраць Беларусі, каб прыбраць з расейскага рынку беларускіх канкурэнтаў.

Пасля гэтага беларускі кіраўнік, па сутнасці, абвінаваціў Пуціна ў падрыве ваеннага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі, што, на яго думку паставіла пад пагрозу агульную бяспеку двух краінаў. У якасці доказу ён узгадаў восень 2007 года, калі тагачасны прэзідэнт РФ адмовіўся прыехаць на сумесныя вайсковыя вучэнні, якія Лукашэнку прыйшлося "праводзіць самому".

Далей Лукашэнка абвесціў, што Уладзімір Пуцін перашкаджае пастаўкам "таннага і якаснага беларускага харчавання ў Расею" і папракае беларусаў у тым, што яны "па коштах дэмпінгуюць, у выніку чаго расейскія аграрыі нясуць страты".

Галоўнае ж вастрыё крытыкі спадара Лукашэнкі было накіраванае супраць "спробаў Пуціна сарваць інтэграцыйныя працэсы паміж Расеяй і Беларуссю". На яго думку, цяперашні прэм'ер РФ перашкаджае развіццю "саюзнай дзяржавы", дамову аб стварэнні якой "сам падпісваў". "Вы спачатку разбярыцеся там у сябе, вам гэта трэба?", - параіў расейскаму прэм'еру Аляксандр Лукашэнка.

Сказанае Лукашэнкам — бадай што, самы жорсткі яго выпад у дачыненні да Пуціна з часу газавага канфлікту зімы 2004 года, адзначаюць расейскія СМІ. Тады на нарадзе з урадам, якую транслявала беларускае тэлебачанне, Аляксандр Лукашэнка абвесціў: "Хоча Пуцін, каб мы плацілі гэтыя грошы, давайце збярэм іх ад лекаў чарнобыльцаў, ад тых, хто гніў у акопах. Збярэм, і намі перастануць маніпуляваць і нас шантажаваць". Пасля чаго назваў дзеянні Крамля "актам тэрарызму на самім высокім узроўні".

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1909 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ