19
снежня была затрыманая 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана
Вількіна разам з мужам і сынам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сяброўка
затрыманай Людміла.
Жанчына кажа, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную дэманстрацыю:
Людміла: “На
плошчы была мая сяброўка Святлана Вількіна. Яна чэмпіёнка свету па
каратэ-до. З ёй быў яе муж і сын. Яны ніякіх агрэсіўных намераў не мелі.
У 23:30 ад яе паступіў тэлефонны званок, што ўся сям’я ў аўтазаку і іх
вязуць у невядомым напрамку”
Па словах Людмілы, верагодна,
што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за прымусу студэнтаў да
датэрміновага галасавання. Вількіна з’яўляецца выкладчыцай у БНТУ.