Андрэй Саннікаў цяпер, магчыма, знаходзіцца ў Магілёўскім СІЗА.
Пра гэта Ірыне Халіп, жонцы кандыдата ў прэзідэнты, паведамілі ў ДВП МУС Беларусі.
Афіцыйнага пацверджання ў СІЗА Магілёва адвакату палітыка атрымаць пакуль не атрымалася, Хартыя’ 97.
Як паведаміла Ірына Халіп charter97.org,
увесь гэты час Андрэй Алегавіч знаходзіўся ў Віцебскім цэнтрале, хоць
міліцэйскія чыноўнікі запэўнівалі, што палітвязня ўжо этапавалі ў
Магілёў (20 верасня ў Наваполацкай калоніі Саннікава ўжо не было).
Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў расцэньвае ўмовы ўтрымання ў такіх установах як катаванне: жудасная перанаселенасць і антысанітарыя, сухоты.
«Пра віцебскі цэнтрал мне распавядалі жудасныя
рэчы. Нават звычайных зняволеных там жорстка збіваюць за найменшую
правіннасць ці каб выбіць яўку з пакаяннем. Арсенал і дасканаласць
сродкаў ўздзеяння і здзекаў можа ўразіць самае хворае ўяўленне», кажа Атрошчанкаў.
«Не магу прыняць да веры іхнія словы, што ён насамрэч у Магілёве. Усё гэта падобнае да шантажу і дэманстратыўнага цынізму», заявіла жонка палітыка.
У той жа час з Магілёва ў Віцебск, па непацверджанай інфармацыі, быў этапаваны лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.