Эстонія патрабуе ад Беларусі вызвалення палітвязняў.
Краіна гатовая да ўвядзення дадатковых эканамічных санкцый, заяўляюць у МЗС прыбалтыйскай рэспублікі.
«Беларусі для аднаўлення супрацоўніцтва з ЕЗ
неабходна ў больш хуткім парадку і без усялякіх умоваў вызваліць і
рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных», – заявіў «Інтэрфакс-Захад» міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт
пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ, якая прайшла ў панядзелак у
Люксембурзе і на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і ва Украіне.
Па ягоных словах, «Эстонія гатовая падтрымаць прымяненне больш шырокіх эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі».
«Неабходна паслядоўна падтрымліваць грамадзянскую
супольнасць і свабоду СМІ ў Беларусі і рухацца наперад з падрыхтоўкай
дамоваў аб спрашчэнні візавага перамяшчэння і рэадмісіі», – сказаў ён, передає Хартія 97.