| Беларускай ваеннай пракуратурай узбуджана крымінальная справа супраць начальніка аўтамабільнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі. |
Яму інкрымінуецца неаднаразовае атрыманне хабару.
Як
паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, у дачыненні да буйнога
чыноўніка Мінабароны ўзбуджана крымінальная справа па падозранні ў
здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 430 КК РБ
(атрыманне хабару ў асоба буйным памеры, альбо арганізаванай групай,
альбо асобай, якая займае адказную пасаду), санкцыя якой прадугледжвае
пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Згодна
з папярэднімі дадзенымі, палкоўнік цягам 2003-2005 гадоў неаднаразова
атрымліваў хабар за станоўчае вырашэнне пытанняў па продажу ваеннай
тэхнікі і маёмасці. Агулам начальнік упраўлення Мінабароны атрымаў 22,4
тыс. даляраў, паведамляе «Ежедневник».
Улічваючы
пасаду падазронага і цяжкасць інкрымінаваных яму злачынстваў, ваенная
пракуратура прыняла рашэнне аб змяшчэнні палкоўніка пад варту.