| Новы праект стваральнікаў галерэі «Падземка» – галерэя «Ў» — стаў сапраўднай падзеяй у культурніцкім жыцці Менска. |
– Мы два гады шукалі памяшканне. Знайшлі ўлетку і за тры месяца прывялі яго ў парадак, — распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар галерэі «Ў». – І вось, з 7 кастрычніка галерэя нарэшце адкрываецца.
Галерэя
будзе працаваць па адрасе праспект Незалежнасці, 37А. Гэты асобны
аднапавярховы будынак у двары побач з плошчай Перамогі. Раней у гэтым
будынку быў… пункт прыёму шклотары, з адпаведнай публікай і атмасферай.
Зараз у белым будынку з шэрай літарай Ў на сцяне плануюць адкрыць не
проста галерэю, а новы культурны цэнтр сталіцы.
–
Тут будзе мастацкая галерэя, але на тэрыторыі выставачнай залы будуць
праходзіць не толькі мастацкія выставы, але і літаратурныя прэзентацыі,
творчыя майстэрні, мастацкія вечарыны, семінары, лекцыі, – кажа
дырэктар галерэі Кацярына Шатэрнік. – Да канца кастрычніка
запрацуе кавярня, будзе гандлёвая частка, дзе можна будзе набыць творы
беларускіх мастакоў, дызайнераў. Акрамя таго, адкрыецца кнігарня
еўрапейскага тыпу, у якой можна будзе не толькі набыць, але і проста
сесці і пачытаць кнігу, узятую з паліцы.
Літаратурнай часткай галерэі загадвае Аляксандра Дынька:
–
У нас будзе звычайная еўрапейкая кнігаря, дзе будзе wi-fi, можна будзе
выпіць кубак кавы, пачытаць кніжку, – распавяла Аляксандра. – Мы робім
стаўку на інтэрактыўнасць, пісьменнікі будуць тут сустракацца з
чытачамі, будуць праходзіць прэзентацыі кніг. Акрамя тако, абавязкова
будуць электронныя кнігі, мы усталюем усё абсталяванне для
запампоўвання.
Назва галерэі – па літары, якая адрознівае беларускую мову, беларускі алфавіт.
– Зараз нават складана сказаць, каму яна прыйшла ў галаву. Мне здаецца, проста лунала ў паветры! – смяецца Ганна Чыстасердава.
Чым адкрываецца «Ў»?
З 7 кастрычніка галерэя адкрываецца выставай Сяргея Кірушчанкі
«Earth Art». Сяргей Кірушчанка – адно з самых яскравых імёнаў у
сучаснай беларускай культуры. Над праектам, які выстаўляецца зараз у
«Ў», ён працаваў амаль тры гады.
Чаго чакаць?
У будучыні ў галерэі «Ў» пройдуць выставы Аляксея Лунёва, затым – маладога аўстралійскага мастака і музыкі, беларусак Ганны Балаш і Марыны Капілавай… Зрэшты, у галерэі будуць выстаўляцца не толькі беларускія, але і еўрапейскія творцы.
Уваход
Важны
момант: уваход у галерэю будзе бясплатным. Толькі на самыя сур’ёзныя,
дарагія выставы можа быць уваходны квіток і плата за яго.
Час працы
У
кастрычніку галерэя «Ў» па адрасе пр. Незалежнасці 37а будзе працаваць
з 10 раніцы да 22 начы. А ў будучыні галерэю і ўвогуле можна будзе
наведваць да 4 раніцы!