Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 15°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

Пажар у электрацягніку «Менск-Пухавічы»

Пажар у электрацягніку «Менск-Пухавічы»
Вагон электрацягніка Менск-Пухавічы загарэўся ў чацвер каля 23.00 падчас руху цягніка ў 700 метрах ад станцыі Вендзеж.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Менскага абласнога ўпраўлення МНС.

«Супрацоўнікі
МНС, якія прыбылі па сігнале дзяжурнага па станцыі, выявілі моцнае
задымленне ў вагоне. Усе 5 пасажыраў вагона пакінулі яго самастойна.
Усяго ў цягніку знаходзілася каля 40 пасажыраў», – распавяла
прэс-сакратар упраўлення МНС Анастасія Клябан.

Паводле
яе словаў, гарэў уцяпляльнік даху вагона, пашкоджана агнём каля 20
квадратных метраў даху. Папярэдняя версія здарэння – падпал. Ідзе
разбіральніцтва.