| Не так даўно малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі быў заўважаны на электрамабілі. |
Між
тым кошт такой «машынкі» зусім не дзіцячы. Тэхніка, кшталту «цацкі»
сына беларускага кіраўніка, каштуе каля 20 тысяч даляраў, паведамляе «Салідарнасць».
За стырном электрамабіля Коля быў заўважаны падчас прыезду ў Беларусь маскоўскага журналіста Міхаіла Гусмана.
Тады пра яго наведванне рэзідэнцыі Лукашэнкі ў «Драздах» усе газеты
пісалі: «Да накрытага стала госця ліха даставіў на электрамабілі
Лукашэнка-малодшы — пяцігадовы Мікалай…». Пасля ў аўтарскай праграме
самога Гусмана «Формула ўлады» з’явіўся нават цэлы сюжэт пра яго
катанне на «машынцы» сына Лукашэнкі.
Адзначым,
што ў Беларусі электрамабілі – сапраўдная экзотыка. Ні вытворчасці, ні
афіцыйнага продажу такой тэхнікі ў нас не ажыццяўляецца. Ды і ўвозяцца
электрамабілі ў краіну вельмі рэдка. Як заявілі «Народнай волі» у Дзяржаўным мытным камітэце, з-за гэтага нават не вядзецца статыстыка іх увозу.
Адкуль быў прывезены электрамабіль сына Лукашэнкі, хто вытворца і колькі ён каштуе, у прэс-службе Лукашэнкі адказаць не змаглі.
«Калі набывалі гэты электрамабіль і за якія грошы, не ведаю, — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Павел Лёгкі.
— Я сам яго ўпершыню ўбачыў, калі мы ў «Дразды» Гусмана прывезлі. Але
памятаю, што прэзідэнт неяк казаў пра тое, што ў «Драздах» ездзяць на
электрамабілі. Колькі іх там, таксама не скажу, я бачыў адзін…»
Між
тым, такая «машынка» Колі Лукашэнкі, трэба меркаваць, каштуе нятанна.
Падобныя электрамабілі ў Расеі прадаюць прыкладна за 20 тысяч даляраў.
Варта таксама адзначыць, што да нядаўняга часу ў асабістым валоданні
беларускага кіраўніка нейкіх транспартных сродкаў афіцыйна не
значылася. Перад выбарамі-2006 у яго дэкларацыі пра прыбыткі ў графе
«транспартныя сродкі» стаяў прочырк. Хоць у 2001 годзе там усё ж быў
пазначаны матацыкл «Менск» 1992 года выпуску.
Магчыма,
за гэты час кіраўнік дзяржавы ўсё ж «разбагацеў» на цэлы электрамабіль.
Тым больш што яго сын ужо здолеў ацаніць нятанныя транспартныя сродкі.
Не так даўно ўсё маглі бачыць яго на байк-фэсце на дарагім Harley
Davidson — праўда, тады разам з яго бацькам