| 16 кастрычніка падчас акцыі Салідарнасці ў Менску быў арыштаваны і збіты кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі. |
Карэспандэнт сайта www.charter97.org здолеў датэлефанавацца да Анатоля Лябедзькі, калі той знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менска.
| «Зараз я знаходжуся ў Цэнтральным РУУС, разам са мной яшчэ прыкладна 25 удзельнікаў акцыі, — распавёў лідэр АГП. – Мяне затрымалі на плошчы, пачалі збіваць. Пасля закінулі ў аўтобус, дзе працягнулі збіццё. Адзін амапавец падыйшоў ззаду і схапіў за шыю, другі – трымаў рукі, трэці – біў па твары. Пайшла крывя». Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, дзеянні беларускіх улад нагадваюць «псіхоз». |
«Гэта
псіхоз. Людзі выходзяць на вуліцу, каб ушанаваць памяць выкрадзеных, а
іх забіраюць у міліцыю і збіваюць. Такія паводзіны ўладаў – ускоснае
прызнанне таго, што ў краіне ёсць палітычныя вязні». – сказаў палітык.