Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 14°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

Намміністраў гандлю і сельскай гаспадаркі адправілі ў адстаўку

Намміністраў гандлю і сельскай гаспадаркі адправілі ў адстаўку
Савет міністраў Беларусі адправіў у адстаўку Міхаіла Свянціцкага і Міхаіла Савельева.

Згодна
з пастановай Саўміна № 1317, два знакавыя намеснікі міністра вызваленыя
ад пасад, якія яны займалі, «у сувязі з выхадам у адстаўку», згодна
(падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14
чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Республіцы Беларусь»),
паведамляе «Ежедневник».

На месца першага намесніка міністра гандлю Міхаіла Свянціцкага прызначаны Уладзімір Калтовіч, які да гэтага займаў пасаду намесніка міністра гандлю.

На пасаду намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Савельева прызначаны Леанід Марыніч,
які займаў пасаду начальніка ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага
прагрэса з галоўнай інспекцыяй па наглядзе за тэхнічным станам машын і
абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пастановай Саўміна таксама прызначаны новы намеснік Міністра транспарта і камунікацый, якім стаў Уладзімір Дзервянкоў, намеснік Міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч і дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Валер Садоха.