Перейти до вмісту
21 Листопада 2026 • Київ 7°
НБУ USD 44,93 EUR 49,28 PLN 11,06
Навіны Беларусі

Вяртанне скандальнага ўказу № 991

Вяртанне скандальнага ўказу № 991

Улады заявілі пра намер трымаць «на жорсткім кантролі» пытанні
«нядобрасумленнага пасярэдніцтва, якое негатыўна ўплывае на эканамічную
абстаноўку».

Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на брыфінгу.

«Любыя
спробы і факты такіх дзеянняў будуць спыняцца, а вінаватыя будуць
прыцягвацца да адказнасці, нягледзячы на пасады», – цытуе намміністра БелТА.

Паводле
яго слоў, пераважная большасць дзяржаўных арганізацый выконваюць
усталяваны парадак набыцця тавараў, работ, паслуг і рэалізацыю
прадукцыі. Разам з тым пры правядзенні ў IV квартале 2009 года
Камітэтам дзяржкантролю комплексных праверак асобных арганізацый былі
ўсталяваныя факты нядобрасумленнага пасярэдніцтва пры закупках тавараў,
сыравіны, абсталявання. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ва ўрадзе, аблвыканкамах і Менгарвыканкаме прынятыя дадатковыя меры па ліквідацыі і спыненні неабгрунтаванага пасярэдніцтва.

Работа
па выключэнню нядобрасумленнага пасярэдніцтва ў Беларусі праводзіцца
ўвесь час. «Зразумела, што пытанні набыцця імпартных і айчынных
тавараў, рэалізацыя прадукцыі арганізацыямі, кантрольныя пакеты акцый
якіх належаць дзяржаве, сістэмна ўрэгуляваныя. Яны забяспечваюць як
ліквідацыю неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва, так і
магчымасць яго выканання. Гэта значыць заканадаўчая база існуе», –
сказаў Андрэй Тур.

Намеснік міністра
адзначыў, што на сённяшні дзень для барацьбы з нядобрасумленным
пасярэдніцтвам ужываюцца меры, дзеючыя на заканадаўчым узроўні (гэта
конкурсная сістэма дзяржзакупак, біржавы і электронны гандаль); меры,
прынятыя на ўзроўні галіновых міністэрстваў, а таксама меры па кантролі.

Нагадаем,
што 28 ліпеня 2009 года ў Беларусі ўступіла ў сілу пастанова Саўміна №
991, якая адмяняе інстытут пасярэднікаў. Паводле пастановы, усе юрасобы
павінны купляць тавары толькі ў непасрэдных вытворцаў ці ў афіцыйных
гандлёвых прадстаўнікоў.

Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
прывёў аргументы на карысць забароны пасярэднікаў. Паводле яго слоў,
розніца ў кошце на адзін і той жа тавар, які набываюць беларускія
прадпрыемствы на тэрыторыі рэспублікі, складае ад 30% да 260%.

4 жніўня Аляксандр Лукашэнка
запатрабаваў ад прэм’ер-міністра «неадкладна разабрацца» з 991-й
пастановай. Увечары таго ж дня стала вядома, што Савет міністраў
адмяніў гэты дакумент. Паводле бізнэсмэнаў, за дні вымушанага прастою
з-за прынятай пастановы № 991 беларускія кампаніі панеслі страты ад 5
да 100 тысяч даляраў.