|
Аляксандр
Лукашэнка 21 красавіка правёў сустрэчу з Курманбекам Бакіевым, і яны абодва зрабілі заявы для прэсы. «Я не ведаю, як можна праводзіць выбары без Лукашэнка ў сераду ў Менску, падчас сустрэчы з Курманбекам |
«Таму вы заўсёды можаце разлічваць на нашу
падтрымку. Я, як і абяцаў, Курманбек не прыедзе ў Беларусь цмяна так, ён
прыедзе як прэзідэнт Кыргызстана, і мы гэтага хаваць не будзем, што і
робім», – сказаў Лукашэнка.
Згодна яго слоў, «і калі нават раней некаторыя
палітыкі асобных дзяржаў рабілі заявы такія бравурныя, то сёння проста
вымушаныя прызнаць, што сітуацыя далёкая ад нармальнай. І Дзмітрый
Анатольевіч Мядзведзеў нядаўна заявіў аб тым, што мы не будзем
супрацоўнічаць з новай уладай Кыргызстана да тых часоў, пакуль яна не
легітымізуе сябе, правядзе выбары і гэтак далей», – адзначыў беларускі
кіраўнік.
Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі прынятае рашэнне
аб адпраўцы ў Кыргызстан гуманітарнай дапамогі. «Мы хочам, пакуль вы
тут, каб мы арганізавалі гуманітарную дапамогу для Кыргызстана, каб вы і
амбасада прадумалі, якія тавары ў першую чаргу неабходна даставіць для
кыргызаў, і ў якой дапамозе яны ў першую чаргу маюць патрэбу. Усё, чым
мы можам, мы абавязкова дапаможам, але вы павінны нам падказаць і
дапамагчы арганізаваць гэтую дапамогу», – заявіў Лукашэнка.
Кажучы пра сваю пазіцыю наконт сітуацыі ў
Кыргызстане, кіраўнік Беларусі сказаў, што «яна не абумоўленая нейкімі
кан’юнктурамі». Я сыходжу з чыста чалавечых пазіцый, зыходжу з таго, што
такога быць не павінна», – адзначыў Лукашэнка.
Беларускі дыктатар сказаў, што ён рады таму, што
«сям’я ваша у нармальным стане». «Мы толькі што перакінуліся некалькімі
словамі, што вы хоць неяк пачалі тут адпачываць у апошні час, хоць па
2-3 гадзіны ў суткі пачалі спаць», – адзначыў Лукашэнка.
«Лекары мне дакладалі, усё, што тычыцца
рэабілітацыі, дапамогі дзецям там ёсць некаторыя праблемы, асабліва ў
дзяцей, мы ўсё гэта зробім і лекі, і дапаможам, у гэтым можаце не
сумнявацца», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.
У сваю чаргу Бакіеў заявіў аб аднабаковай падачы
інфармацыі аб сітуацыі ў Кыргызстане.
«На мой глыбокі жаль, у першы час у сродках масавай
інфармацыі настолькі аднабакова ўсё падаецца, як расстрэльвалі мірных
людзей і так далей. Таму я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта
неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста
розуму не паддаецца», – сказаў Бакіеў.
Ён падзякаваў Лукашэнку ад свайго імя, ад імя
членаў сваёй сям’і, а таксама большасці кыргызскага народа за аказаную
падтрымку. «Чаму я кажу ад большасці народа Кыргызстана, таму што тая
купка людзей, узброеных людзей, якія чыста бандыцкім спосабам захапілі
сілай ўладу – гэта яшчэ не ўвесь Кыргызстан. І тое, што робіцца ў
Бішкеку і вакол Бішкека, гэта таксама не ўвесь Кыргызстан», – заявіў
Бакіеў.
Звяртаючыся да Лукашэнкі, К. Бакіеў адзначыў: «Вы
праявілі сваю высокую чалавечнасць, мужнасць, за гэта вам вялікі дзякуй.
Я вельмі ўдзячны вам за тое, што вы зрабілі і робіце. Дзякуй, перш за
ўсё вам ад мяне асабіста, ад членаў маёй сям’і, і ад большасці народа
Кыргызстана».