На прыпынку грамадскага транспарту да актывістаў пад’ехаў мікрааўтобус з зацемненым шклом без нумароў.
З мікрааўтобуса выбеглі людзі ў цывільным і зацягнулі ўнутр некалькі чалавек.
Восем затрыманых актывістаў моладзевага “Яблыка”
каля гадзіны знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС. Потым іх адпусцілі на
волю, паведаміў прэс-сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Уладзімір
Марчук.
“Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадстаўленай нашаму
консулу, ва УУС Цэнтральнага раёна 8 грамадзянаў Расеі былі дастаўленыя
для высвятлення асобы. У міліцыі яны правялі хвілін 40-45. Пасля
вызвалення маладыя людзі адразу адправіліся на чыгуначны вакзал”, –
сказаў прадстаўнік расейскай дыпмісіі.
Маладыя людзі ўдзельнічалі ў акцыі “Чарнобыльскі шлях-2012” і былі затрыманыя на прыпынку грамадскага транспарту.