Перейти до вмісту
11 Жовтня 2026 • Київ 22°
НБУ USD 44,89 EUR 50,31 PLN 11,48
Навіны Беларусі

Беларуская цыбуля каштуе, як авакада

Беларуская цыбуля каштуе, як авакада

На Камароўскім рынку
з’явілася цыбуля, вырашчаная ў Беларусі, якую
прадаюць за 25 тысячаў рублёў за кілаграм.

Як паведамляе
«Комсомольская
правда в Беларуси», прадаўцы лічаць, што 25 тысячаў рублёў за
кілаграм цыбулі – гэта нядорага.

«Для гэтага часу гэта нядорага, – упэўнена заявіў
прадавец на Камароўскім рынку. – Яе выдатна бяруць, нічога не
залежваецца. Мы амаль усе гандлюем беларускай зелянінай. Прывазной няма.
Гэтая вясна позняя, вось і праблемы. Яе ж трэба ў цяпліцы вырошчваць, а
вы ведаеце, колькі ацяпленне каштуе?»

Аднак, як бы прадаўцы ні запэўнівалі, што цыбуля за
25 тысячаў не шакуе менчукоў, на ўсіх цэнніках кошт напісаны выключна
за 100 грамаў – 2500 рублёў.

«А навошта палохаць пакупнікоў? – кажа прадавец. –
Вы ж усё адно не з’ясцё кілаграм. Усе бяруць невялчікія пучкі. Вось мы і
пішам кошт за сто грамаў. Бо за кілаграм кроп і пятрушка па 30 тысячаў,
а кінза яшчэ даражэй “- 60 тысячаў. А так, глядзіш, быццам і
нармальна».

Няўжо цыбулю так цяжка вырошчваць, што за кілаграм яна атрымліваецца
як экзатычная гародніна авакада?

«На працягу трох апошніх гадоў у зімовы і ранні
вясновы перыяд фабрыка рэалізуе зялёную цыбулю па 15 тысячаў за кілаграм
(без ПДВ), – заявілі на «Менскай агародніннай фабрыцы». – Каб узімку
вырасціць гародніну патрэбныя, перш за ўсё, цяпло і святло. На жаль,
пакуль тарыфы на цеплаэнерганосбіты штогод растуць. Напрыклад, лютаўскі
тарыф 2010 года за 1 м3 газу вырас больш, чым у два разы ў параўнанні з
лютым 2008. За гэты ж перыяд тарыфы на электраэнергію выраслі больш,
чым у 1,5 разы».