Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 15°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта – агульнанацыянальнае апытанне

Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта - агульнанацыянальнае апытанне
Упершыню за шмат гадоў большасць
грамадзянаў Беларусі заявілі, што
аддаюць перавагу ўступленню краіны ў
Еўразвяз аб’яднанню з Расеяй. І таксама
большасць жадае сыходу Лукашэнкі ў
адстаўку.

У верасні незалежныя сацыёлагі з
НІСЭПД правялі чарговае
агульнанацыянальнае апытанне. Вось ужо
шмат гадоў у іх анкетах нязменна
прысутнічае пытанне: “Калі б прыйшлося
выбіраць паміж аб’яднаннем з Расеяй і
ўступленнем у Еўрапейскі Звяз, што б Вы
абралі?” Дагэтуль перамагалі прыхільнікі
інтэграцыі з РФ. Але цяперашняй восенню
сітуацыя змянілася: колькасць тых, хто
абраў ЕЗ (42.7%) перавысіла колькасць тых,
хто абраў Расею (38.3%).

На прамое пытанне: “Калі б зараз у
Беларусі праводзіўся рэферэндум з
пытаннем, ці ўступаць Беларусі ў
Еўрапейскі Звяз, якім быў бы Ваш выбар?”
“за” выказаліся 44.1%, а “супраць”
– 32.8%. А на пытанне: “Калі б сёння
праходзіў рэферэндум пра аб’яднанне
Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?”
“за” выказаліся 39.1%, а “супраць”
– 40.6%.

Уражваюць таксама дадзеныя, датычныя
эканамічнага становішча беларусаў.
Так, на пытанне: “Наколькі Вас
задавальняюць цяперашнія ўмовы жыцця
ў Беларусі?”, “цалкам” ці “хутчэй
не задавальняюць” адказалі амаль 45%
рэспандэнтаў, 36.9% лічаць, што іх
матэрыяльнае становішча за апошнія тры
месяцы “пагоршылася” (толькі 10.9%
адказалі “палепшылася”), амаль 88%
адзначылі, што “рост коштаў на прадукты,
прамысловыя тавары, жыллё, адукацыю,
медыцынскія і іншыя паслугі” адбіваецца
на іх жыцці, а ў 40% гэта выклікае “трывогу
і сапраўдны шок”.

Прычым, на думку большасці, “асноўная
адказнасць за пагаршэнне эканамічнай
сітуацыі ў краіне” ляжыць на
прадстаўніках улады – на прэзідэнце
(42.7%), урадзе (40.7%), мясцовай уладзе (24.1%),
а не знешніх фактарах – на Захадзе
(24.7%), Расеі (7.9%) ці славутай мафіі (5.4%).
Амаль 70% апытаных не вераць, што “да
2011 мы будзем жыць, як у Еўропе”,
наадварот, звыш за 51% лічаць “вельмі
верагоднай” новую дэвальвацыю
беларускага рубля, і таму свае надзеі
на эканамічнае развіццё краіны звязваюць,
перш за ўсё, з “прыцягненнем замежнага
капіталу” (47.8%), а не з прэзідэнтам
(37.8%) ці ўрадам (27.7%). Прычым, не чакаючы
абяцанага “прытоку замежных
інвестыцыяў”, дзве траціны беларусаў
за апошнія паўгады “куплялі ці
прадавалі замежную валюту”.

У выніку – большасць апытаных заявілі,
што не хочуць больш бачыць прэзідэнтам
Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

На пытанне: “Як Вы думаеце, Лукашэнка
настолькі добра спраўляўся з абавязкамі
прэзідэнта, каб быць зноў абраным на
гэтую пасаду, ці прыйшоў час даць шанец
каму-небудзь іншаму выконваць гэтыя
абавязкі?” 50.2% адказалі “даць шанец
новаму чалавеку” (за пераабранне А.
Лукашэнкі выказаліся 37.4%).