| У сетцы з’явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-й клінічнай бальніцы, у Камітэце здароўя кажуць, што ўпэўненасці, што гэта свіны грып пакуль няма. |
| 28 кастрычніка менская блогер sammy_belarus напісала, што ўсе дактары, мядсёстры ў пятай клінічнай бальніцы ходзяць у масках. «Толькі што паведамілі, што тут, у рэанімацыі памерлі ад A/H1N1 ці «свінога» грыпу два чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ два змагаюцца за жыццё. Сімптомы: высокая тэмпература і ацёк лёгкага…», – напісала дзяўчына ў сваім блогу. Сайт “Хартия’97” |
Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Камітэта аховы здароўя Алена Рудкова ў адказ на просьбу сайта www.charter97.org
пракаментаваць інфармацыю пра смерці ў 5-й клінічнай бальніцы, пачала
крычаць: «Вы нам тэлефануеце ўжо дзесятыя! Не бударажце народ! У нас
пакуль няма пацверджання, што гэта свіны грып!», – заявіла спецыяліст.
На пытанне: «Ад чаго памерлі людзі?», лекарка адказала: «Ад пнеўманіі»
і кінула слухаўку.
Нагадаем, што дагэтуль у
Беларусі не было афіцыйна зафіксавана смярцей ад свінога грыпу. Калі
такая інфармацыя з’яўлялася, улады яе аспрэчвалі.