| Савет НАТА на ўзроўні амбасадараў 28-мі краін-чальцоў альянса на паседжанні ў Брусэлі выказаў занепакоенасць маштабамі вучэнняў, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі сёлета ў верасні. |
| Пра гэта заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік Паўночна-Атлантычнага альянса Джэймс Апатурай.
Паводле Акрамя гэтага, Апатурай |
НАТА працягне
абмеркаванне гэтых вучэнняў і іх магчымае ўздзеянне на адносіны
НАТА-Расея, якія знаходзяцца на стадыі паляпшэння, паведаміў Апатурай.
Адказваючы на пытанне РИА Новости, ён не выключыў, што альянс можа запатрабаваць дадатковыя тлумачэнні з нагоды вучэнняў ад расейскага бока.
Сумесныя
расейска-беларускія вучэнні «Захад-2009» прайшлі 18-29 верасня. У іх
удзельнічалі каля 12,5 тысяч ваенных абедзвюх краін. Ад Расеі ў
вучэннях узялі ўдзел каля шасці тысяч чалавек, ад Беларусі – 6,5 тысяч
ваеннаслужачых. Было задзейнічана 40 самалётаў і 200 адзінак баявой
тэхнікі.
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі заявіў
12 лістапада, што хоча, каб Паўночнаатлантычны альянс звярнуў увагу на
вераснёўскія ваенныя вучэнні Беларусі і Расеі побач з польскай мяжой.
Сікорскі таксама паведаміў, што напісаў пра гэта ў лісце генеральнаму сакратару НАТА Андэрсу Фог Расмусэну.
Як ужо паведамляў сайт charter97.org,
1 лістапада брытанскі «Telegraph» са спасылкай на польскі часопіс
«Wprost» напісаў, што падчас нядаўніх сумесных вучэнняў расейскіх і
беларускіх вайскоўцаў «Захад-2009» былі адпрацаваныя ўдары па тэрыторыі
Польшчы і высаджванне дэсанта на ўзбярэжжа гэтай краіны. Пры гэтым
расейскія Ваенна-паветраныя сілы падчас вучэнняў праводзілі трэніроўку
па выкарыстанні ядзернай зброі.
У канцы кастрычніка ваенныя вучэнні «Захад-2009» раскрытыкаваў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
«Ваенныя
вучэнні ў меж краін Балтыі сведчаць пра тое, што Расея па-ранейшаму
выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з НАТА»,- заявіў кіраўнік
МЗС Эстоніі на Рыжскай канферэнцыі.
«Праведзеныя
Расеяй вучэнні ў меж краін Балтыі былі найбуйнейшымі за дзесяць гадоў,
а іх мэтай было «адрэзаць тры краіны Балтыі ад НАТА»,- сказаў кіраўнік
эстонскага МЗС.
Таксама пра тое, што ў сцэнар
расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009» уваходзіла ўварванне ў краіны
Балтыі ў рамках вызвалення «акружанага Калінінграда» казаў міністр
абароны Латвіі Імантс Ліегіс.