Перейти до вмісту
23 Жовтня 2026 • Київ 13°
НБУ USD 45,20 EUR 50,58 PLN 11,51
Навіны Беларусі

Грамадзяне Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі змогуць ездзіць у Еўразвяз без віз

Грамадзяне Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі змогуць ездзіць у Еўразвяз без віз
Еўрапарламент прыняў прапанову аб адмене віз для грамадзян Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі з 19 снежня.

За адмену віз прагаласавалі 550 парламентароў, супраць – 51 і 37 устрымаліся, паведамляе сайт Senica.ru.

«86 адсоткаў тых, хто прагаласаваў «за» – гэта нават больш, чым мы чакалі», – кажа віцэ-прэм’ер Сербіі па інтэграцыі з ЕЗ Бажыдар Джэліч.
«Мы чакалі гэтага моманту 18 гадоў і ўсе – і правыя, і левыя, і
зялёныя, і дэмакраты, і тыя, хто заўжды крытыкуе ўрад, усе вітаюць
рашэнне Еўрапарламента».

Рэзалюцыя
Еўрапарламента носіць рэкамендацыйны характар, канчатковае рашэнне
будзе прынята на Радзе міністраў краін ЕЗ, якая пройдзе да 30 лістапада.