| Кіраўнік расейскай кампаніі «Газпрам» распавёў пра планы холдынгу ў адносінах з Украінай і Беларуссю. |
Так,
па словах Аляксея Мілера, кампанія не будзе зніжаць аб’ёмы паставак
газу ва Украіну ў наступным годзе, паведамляе «Эхо Москвы».
Мілер
адзначыў, што днямі Кіеў у чарговы раз цалкам і своечасова зрабіў
аплату паставак за верасень. Што датычыць Беларусі, дык «Газпрам» не
мае намеру адыходзіць ад раней дасягнутых дамоўленасцяў аб
коштаўтварэнні на газ у 2010 годзе. Ён нагадаў, што бакі дамовіліся аб
паэтапным падвышэнні кошту.
Як паведамлялася раней, беларускі бок папрасіў пакінуць кошты на расейскі газ у 2010 годзе на ўзроўні 2009 года.
Напярэдадні першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў,
што Менск вядзе перамовы з «Газпрамам», каб пазбегнуць «усплёску кошту»
на газ у 2010 годзе. Па словах Сямашкі, прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі
даручыў міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу правесці перамовы з «Газпрамам» з улікам форс-мажорных абставінаў, звязаных з крызісам.
31
снежня 2006 года ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт
на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам, у
прыватнасці, была вызначаная формула кошту з 1 студзеня 2008 года (якая
адпавядае формуле кошту пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу), а
таксама паніжальныя каэфіцыенты кошту на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і
0,9 адпаведна). З 2011 года Беларусь павінна выйсці на ўзровень кошту
на газ, які б забяспечваў роўную прыбытковасць з пастаўкамі ў Еўропу.