Перейти до вмісту
11 Жовтня 2026 • Київ 22°
НБУ USD 44,89 EUR 50,31 PLN 11,48
Навіны Беларусі

Лукашэнка кантралюе разгром апазіцыйных сайтаў?

Лукашэнка кантралюе разгром апазіцыйных сайтаў?

Беларускі дыктатар
Аляксандр Лукашэнка выступіў з заявай аб
ператрусах незалежных журналістаў Беларусі.

«Я апошнім часам усё больш і больш назіраю за
сітуацыяй у СМІ, нашых, расейскіх. Нядаўна падняўся гвалт вакол сайтаў
некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. У бліжэйшы час пасля
экспертызы мы вас з імі азнаёмім, таму што цэнтры гэтых апазіцыйных
кланаў знаходзяцца ў Расеі», заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на
сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер-міністра Расеі Ігарам Шувалавым.

«І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду,
абавязкова, вы можаце наогул «выпасці ў асадак», наколькі шкурную
пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы. Факт адзін – хто ім грошы
плаціць, на таго яны і працуюць», – заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка сказаў, што «якія б інсінуацыі ні
разгортваліся вакол праблем, якія існуюць і існавалі заўсёды, нават у
савецкі час, у нас хопіць рашучасці, каб рэалізаваць задачы, якія стаяць
перад намі», паведамляе сайт a electroname.comБелТА.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што зараз усё больш
пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны, якая хоча скінуць і
разбурыць любыя двухбаковыя пачынанні. «Сёння любы крок у патрэбным
напрамку пачынае тарпедавацца. Але я зыходжу з таго, што непераадольных
момантаў, бар’ераў у нашых адносінах няма», – заявіў ён.

Нагадаем, што ў сакавіку міліцыя зладзіла
сапраўдную аблаву на беларускіх апазіцыйных журналістаў. Былі
праведзеныя ператрусы ў кватэрах журналістаў www.charter97.org,
газеты «Народная Воля» і «Новая газета». Іх перыядычна
выклікаюць на допыты. У кватэры рэдакцыі сайта www.charter97.org быў
наладжаны сапраўдны пагром, падчас якога журналіста Наталлю Радзіну
ўдарылі па твары. А ў дачыненні да сайта «Беларускі партызан» рукамі
ветэранскіх арганізацый пачата масіраваная PR-кампанія. Нядаўна таксама
стала вядома аб пазбаўленні беларускага грамадзянства вядомага
журналіста Паўла Шарамета.