Перейти до вмісту
20 Листопада 2026 • Київ 7°
НБУ USD 44,93 EUR 49,28 PLN 11,06
Навіны Беларусі

На Плошчы затрымалі чэпіёнку Еўропы па каратэ разам з сям’ёй

На Плошчы затрымалі чэпіёнку Еўропы па каратэ разам з сям’ёй

19
снежня была затрыманая 12-разовая чэмпіёнка  Еўропы па каратэ Святлана
Вількіна разам з мужам і сынам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сяброўка
затрыманай Людміла.


Жанчына кажа, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную дэманстрацыю:

Людміла: “На
плошчы была мая сяброўка Святлана Вількіна. Яна чэмпіёнка свету па
каратэ-до. З ёй быў яе муж і сын. Яны ніякіх агрэсіўных намераў не мелі.
У 23:30 ад яе паступіў тэлефонны  званок, што ўся сям’я ў аўтазаку і іх
вязуць у невядомым напрамку”


Па словах Людмілы, верагодна,
што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за прымусу студэнтаў да
датэрміновага галасавання. Вількіна з’яўляецца выкладчыцай у БНТУ.