12:23 Беларускія дэмакраты перасцерагаюць Еўропу | |||||||||||
«Можна з асцярожным аптымізмам сказаць, што Еўразвяз распачынае чарговую сур'ёзную спробу зрушыць сітуацыю з мёртвай кропкі. Гэтым разам, як мне падалося, яны робяць гэта з улікам папярэдніх няўдачаў. Штэфан Фюле вельмі добра ведае сітуацыю ў рэгіёне, сам жыў пры таталітарызме, таму шмат якія рэчы яму не трэба тлумачыць. Яго візіт звязаны з тым, што ў верасні-кастрычніку ЕЗ будзе прымаць рашэнне пра сваю далейшую палітыку ў дачыненні да Беларусі. Для нас гэтае рашэнне будзе вельмі важным, таму што яно будзе прынятае напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі», - паведаміў пасля сустрэчы Андрэй Саннікаў. Як паказвае нядаўняе мінулае, адзначае лідэр «Еўрапейскай Беларусі», перад выбарамі Лукашэнка не ідзе ні на якія саступкі. «Еўразвяз павінен гэта разумець і ў сваіх рашэннях зыходзіць з неабходнасці абараняць тыя прынцыпы, якія дазволяць Беларусі стаць дэмакратычнай. Зразумела, што ўлады будуць «прадаваць» Еўразвязу. Яны будуць спрабаваць заручыцца падтрымкай ЕЗ у канфлікце з расейскім кіраўніцтвам. Будуць казаць пра тое, што гэты канфлікт не вынік банкруцтва палітыкі Лукашэнкі, а «абарона незалежнасці» Беларусі. Будуць таксама пераконваць еўрапейцаў, што ў нас нібыта стала нашмат менш рэпрэсіяў. Мы выказвалі заклапочанасць такімі планамі ўладаў, і, спадзяюся, нас пачулі», - сказаў Саннікаў. Безумоўна, на сустрэчы абмяркоўваўся фільм расейскага тэлеканала НТВ «Хросны бацька», які распавядае пра выкраданні і забойствы ў Беларусі апазіцыянераў. «Нас цікавіла рэакцыя Еўропы на тую інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў фільме. Мы пераканаліся, што ў Еўразвязе гэты фільм таксама заўважылі. Мы шмат казалі пра палітвязняў і палітрэпрэсіі», - паведаміў Саннікаў. Паводле словаў палітыка, яго зацікавіла, што Штэфан Фюле падчас сустрэчы з беларускімі дэмакратамі звярнуў увагу на мадэль стасункаў Украіны з Расеяй і Еўразвязам. «Добрыя стасункі з Расеяй і Еўразвязам не супярэчаць адно аднаму, паколькі, як адзначыў камісар Фюле, ЕЗ і Масква прапануюць розныя прадукты і дзяржава можа выйграць ад гэтага. Такая мадэль не выклікае антаганізму ў Расеі і дазваляе Украіне рабіць крокі насустрач Еўропе», - заявіў Саннікаў. Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» лічыць, што Штэфан Фюле шчыра зацікаўлены ў тым, каб знайсці вырашэнне беларускай праблемы. «Сам фармат яго сустрэчаў - з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыяй і ўладамі - кажа пра тое, што ён праводзіць адкрытую дыпламатыю. Я думаю, ён пачуў тое, што турбуе нас і будзе ўлічваць нашае меркаванне пры падрыхтоўцы рашэння ЕЗ», - адзначыў палітык.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1422 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |