Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 15°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

Пад Менскам МАЗ сутыкнуўся з БМВ – загінулі людзі. ВІДЭА

Пад Менскам МАЗ сутыкнуўся з БМВ – загінулі людзі. ВІДЭА
Сур’ёзнае ДТЗ адбылося каля вёскі Табары 7 кастрычніка.

На
15-м кіламетры а/дарогі М-6 (Менск-Гародня), побач з выездам з пункту
мытнага афармлення побач з вёскай Табары, самазвал МАЗ сутыкнуўся з
БМВ. Легкавы аўтамабіль выязджаў з прымыкаючай дарогі і не саступіў
дарогу грузавіку. У выніку сутыкнення легкавушка страціла кіраванне, яе
закруціла і вынесла на сустрэчную паласу руху, паведамляе «Інтэрфакс».

Маладая жанчына, якая кіравала БМВ, не здолела зладзіць з хуткаснай
машынай. Легкавушку выкінула на абочыну і стукнула аб дрэва. У выніку
гэтага, пасажырка, якая сядзела на пярэднім сядзенні, атрымала траўмы,
не сумяшчальныя з жыццём. Яна памёрла яшчэ да прыезду «хуткай
дапамогі». Кіроўца БМВ атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму, удары і
ўшыбы.

Як паведамілі ў ДАІ Менскай вобласці,
абедзве пацярпелыя – супрацоўніцы агракамбіната «Ждановічы». Сапраўдныя
прычыны аварыі дапаможа ўсталяваць экспертыза. У якасці працоўных
версій супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разглядаюць магчымасць тэхнічнай
няспраўнасці аўтамабіля БМВ і дрэнную бачнасць на дарозе, выкліканую
пагаршэннем умоў надвор’я.