Перейти до вмісту
11 Жовтня 2026 • Київ 20°
НБУ USD 44,89 EUR 50,31 PLN 11,48
Навіны Беларусі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня

  Палата прадстаўнікоў» зацвердзіла сёння дату прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Передає, сайт charter97.org, прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня. За прагаласавалі аднагалосна ўсе 108 «дэпутатаў».

Паказальна, як праходзіла абмеркаванне пытання аб даце выбараў у «палатцы». «Дэпутат» Анатоль Глаз прапанаваў правесці выбары 6 красавіка, але яго прапанова не была падтрыманая ніводным «палатачнікам». А «дэпутат» Уладзімір Здановіч
адразу ж стаў агітаваць за Аляксандра Лукашэнку. Ён прапанаваў усім
«дэпутатам» распавядаць на месцах, як добра жыць пры цяперашняй уладзе.
Свой выступ ён скончыў словамі: «Навошта нам хтосьці іншы?».

У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта
прызначаюцца «палатай прадстаўнікоў» не пазней чым за пяць месяцаў і
праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну
паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі
сканчаюцца 6 красавіка 2011 года.