| Асноўную прычыну высокай смяротнасці дактары бачаць у несвоечасовым аказанні дапамогі хворым. |
| Як стала вядома газеце The New York Times, Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў тэрміновым парадку перакідвае супрацьгрыпозныя прэпараты ва Украіну, у Афганістан і іншыя краіны Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі. Паведамляецца, |
Асноўную прычыну
высокай смяротнасці дактары бачаць у несвоечасовым аказанні
спецыялізаванай дапамогі хворым: шмат каго можна было ўратаваць, калі б
іх пачалі лячыць супрацьвіруснымі прэпаратамі раней. На ўсведамленне
таго, што людзі паміраюць менавіта ад грыпу А H1N1, ва ўкраінскіх
уладаў сыйшло каля двух тыдняў, піша The New York Times.
У
сувязі з гэтым унесены змены ў рэкамендацыі СААЗ: зараз спецыялісты
заклікаюць прымаць супрацьвірусныя прэпараты ў парадку прафілактыкі, то
бок, не чакаючы пацвярджэння дыягназа.
Як раней паведамляў сайт charter97.org,
у Беларусі рэзка павялічыліся выпадкі захворвання на свіны грып. Пра
гэта сведчыць таксама афіцыйная статыстыка Мінздрава. Так па стане на
12 лістапада ў Беларусі лабараторна зафіксавана 165 выпадкаў
захворвання на вірус А (H1N1). Паводле афіцыйных дадзеных, усяго за 4
дні колькасць захварэлых на вірус А (H1N1) у Беларусі павялічылася на
63 чалавекі.
Лічба тых, хто захварэў, можа
быць значна большай, бо вядома, што аналізы на наяўнасць віруса А/Н1N1
здаюць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію. Лабараторыі былі негатовымі
да такой колькасці зваротаў. Улічваючы звычайнае адрозненне такіх
замераў ад рэальнай колькасці інфікаваных, можна выказаць здагадку, што
ў сапраўднасці апошніх на парадак больш.
Нягледзячы
на эпідэмію грыпу і смерці людзей, якія пачасціліся, у медыцынскіх
установах Менска назіраюцца перабоі з забяспечанасцю вакцынамі нават ад
сезоннага грыпу. Вакцыны ж ад свінога грыпу ў Беларусі дагэтуль няма. У
Мінздароўя абяцаюць, што вакцына ад свінога грыпу будзе закупленая ў
Расеі, аднак калі яна паступіць у краіну, невядома.