Перейти до вмісту
11 Жовтня 2026 • Київ 13°
НБУ USD 44,89 EUR 50,31 PLN 11,48
Навіны Беларусі

Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць лідэра Саюзу палякаў

Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць лідэра Саюзу палякаў

Рэпрэсіі супраць
непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў працягваюцца. У
Гародні ў кватэру Анжалікі Борыс прыехалі судовыя выканаўцы, каб
апісаць маёмасць.

Як кіраўнік фірмы «Палоніка», Анжаліка Борыс
была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысячаў рублёў. Сама фірма мае 122
мільёнаў рублёў штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміў з месца падзеі прэс-сакратар Саюза
палякаў Ігар Банцар, тры судовыя выканаўцы апісалі такія рэчы, як
музычны цэнтр, мікрахвалевую печку, камп’ютар, стацыянарны тэлефон,
тэлевізар, новы (не устаўлены) шклопакет і сказалі, што будуць іх
вывозіць.

Праз «Палоніку» Саюз палякаў на чале з Анжалікай
Борыс ажыццяўляў сваю дзейнасць. Як вядома, гэтую арганізацыю беларускія
ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Фірму пакаралі за тое, што яна
атрымлівала грошы ад Польшчы на сваю культурна-асветніцкую дзейнасць,
суд палічыў, што іх трэба было афармляць як гуманітарную дапамогу.

Нагадаем, што ў апошнія месяцы ў Беларусі
ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм
прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай
меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець
магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага
кіраўніцтва.