| Пры цяперашняй уладзе Беларусь не гатовая да партнёрства з Еўрапейскім Звязам, заяўляе дэпутат Буденстага Марылуіза Бэк. |
Спікер
фракцыі Партыі Зялёных па ўсходняй палітыцы ў нямецкім Бундэстагу
Марылуіза Бэк зрабіла заяву з нагоды рэпрэсіяў супраць апазіцыянераў,
праваабаронцаў і незалежных журналістаў у Беларусі.
«Сітуацыя
з правамі чалавека ў Беларусі, якая рэзка пагаршаецца – нагода для
сур’ёзнага непакою. За апошнія дні адбыліся збіццё і затрыманні
ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў і жорсткі напад на незалежных
журналістаў з ператрусамі і канфіскацыямі. Акрамя таго, лукашэнкаўскія
сілавікі затрымалі праваабаронцаў за тое, што яны рэалізавалі сваё
права на свабоду меркавання і пратэставалі супраць прывядзення ў
выкананне смяротных прысудаў. Такі жорсткі пераслед апазіцыянераў і
незалежных журналістаў дэманструе, што беларускі дыктатар не
зацікаўлены ў дэмакратычных рэформах.
Мы
заклікаем федэральны ўрад рэзка крытыкаваць рэпрэсіі супраць
апазіцыянераў і журналістаў. Што датычыць Еўрапейскага Звяза, дык самы
час крытычна разгледзець пытанне пра далейшы ўдзел Беларусі ва Усходнім
партнёрстве», — заявіла Марылуіза Бэк.
Нагадаем,
што 16 сакавіка ў Менску прайшлі ператрусы ў незалежных журналістаў.
Супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным правялі ператрусы ў офісе
сайта www.charter97.org, рэдакцыі газеты «Народная воля», а таксама ў
кватэры журналісткі Ірыны Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай
кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава. Ва ўсіх выпадках былі
канфіскаваныя сістэмныя блокі кампутараў і электронныя носьбіты
інфармацыі. Падчас ператрусу рэдакцыі сайта www.charter97.org супрацоўнікі міліцыі ўдарылі рэдактарку Наталлю Радзіну па твары.