Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 14°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

В Минске жестоко разогнана акция солидарности. ВІДЭА

В Минске жестоко разогнана акция солидарности. ВІДЭА
Беспрэцэндэнтна жорстка была задушана 16 кастрычніка ў Менску акцыя
апазіцыі. Збітыя і арыштаваныя 30 апазіцыянераў. Збівалі і журналістаў,
зноў не даючы ім здымаць тыя зверствы, якія адбываюцца.

Супраць
людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасці, на
Кастрычніцкую плошчу Менска, былі кінутыя больш за сотню супрацоўнікаў
АМАПу. Як толькі людзі разгарнулі партрэты палітвязняў, іх адразу
пачалі збіваць. Частка дэманстрантаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх
спачатку збілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У
лічаныя хвіліны арыштавалі ўсіх.

Сярод арыштаваных – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дз’якава, Максім Сергіец, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка, актвіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка і многія іншыя.

Многіх збівалі да крыві. Як распавёў па тэлефоне сайту www.charter97.org
Анатоль Лябедзька, яго збівалі проста ў аўтобусе па дарозе ў Цэнтральны
РУУС. «Мяне збівалі спачатку на плошчы, пасля пачалі збіваць у
аўтобусе. Адзін трымаў за шыю, другі – рукі, а трэці біў па твары.
Пайшла крывя…», — паспеў сказаць палітык. Затым сувязь з ім знікла.

Актывістаў
апазіцыі збівалі і ў Цэнтральным РУУС Менска. Пра гэта паведаміў
сведка, які выпадкова апынуўся ў пастарунку. Паводле яго словаў, у
будынку РУУС пастаянна стаіць крык, чуваць, як збіваюць затрыманых.
Сведка таксама бачыў, як аднаго з апазіцыянераў збітага цягнулі па
калідоры.

Ля будынка Цэнтральнага РУУС
знаходзяцца праваабаронцы і актывісты апазіцыі, якія прыйшлі падтрымаць
затрыманых, але іх не пускаюць у будынак. Сувязь з затрыманымі таксама
адсутнічае.

На акцыі 16 верасня журналістам,
фотакарэспандэнтам і тэлеаператарм зноў не давалі здымаць разгон акцыі.
Калі падчас разгону акцый 9 і 16 верасня да кожнага журналіста
прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, то ў гэты раз прадстаўнікоў СМІ акружалі
па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб’ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

На журналіста сайта www.charter97.org Наталлю Радзіну
накінуліся трое амапаўцаў і павалілі на зямлю. Нашага фотакарэспандэнта
схапілі пяцёра і трымалі за рукі ўвесь час, пакуль жорстка душылі
мірную дэманстрацыю.

Калі пры разгоне акцый
апазіцыі 9 і 16 верасня мы здолелі праз неверагодныя намаганні зрабіць
хоць нейкія фоты і відэасведчанні бязмежжа, якое адбываецца, то гэтым
разам журналісты не здолелі зняць практычна нічога!

Больш
за тое, амапаўцы не падпускалі прэсу нават блізка да таго месца, дзе
яны павалілі на зямлю і збівалі дэманстрантаў. Такім чынам, у краіне
фактычна здзейснена забарона на прафесію. Зверствы, якія чыніць АМАП,
улада спрабуе схаваць ад міжнароднай супольнасці.