Перейти до вмісту
11 Жовтня 2026 • Київ 22°
НБУ USD 44,89 EUR 50,31 PLN 11,48
Навіны Беларусі

Вялікі допыт: Улады супраць беларускіх журналістак

Вялікі допыт: Улады супраць беларускіх журналістак

На 2 красавіка ва Упраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёна
Менска выкліканыя незалежныя журналісткі Наталля Радзіна, Святлана
Калінкіна і Ірына Халіп.

На допыты ўсіх трох журналістак выклікае старэйшы дазнаўца Упраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў. Журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай
дазнаўца паведаміў, што мае намер яе дапытаць у якасці сведкі ў рамках
так званай «паляўнічай справы» і азнаёміць з пастановай аб канфіскацыі
ў офісе charter97.org кампутарнай тэхнікі.

Жонку лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, журналістку расейскай «Новой газеты» Ірыну Халіп,
як паведаміў дазнаўца Пусеў, выклікаюць таксама для таго, каб азнаёміць
яе з пастановай аб канфіскацыі кампутара і носьбітаў інфармацыі.

У Першамайскі РУУС таксама выкліканая шэф-рэдактар газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна, якая ўжо была дапытаная па дадзенай справе 26 сакавіка. У гэты ж дзень была дапытаная намеснік рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш.

Ва
ўсіх чацвярых журналістак 16 сакавіка была канфіскаваная кампутарная
тэхніка. Праваабаронцы ўпэўненыя, што пераслед Наталлі Радзінай, Ірыны
Халіп, Марыны Коктыш і Святланы Калінкінай у межах «паляўнічай справы»
– толькі падстава для беларускіх уладаў знішчыць рэшткі свабоды слова ў
Беларусі.