Перейти до вмісту
7 Жовтня 2026 • Київ 15°
НБУ USD 44,95 EUR 50,64 PLN 11,60
Навіны Беларусі

З будынку не маглі выйсці людзі – Нацбібліятэку заклініла

З будынку не маглі выйсці людзі - Нацбібліятэку заклініла
У сістэме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сёння адбыўся збой – будынак быў заблакаваны.

Гэту інфармацыю агенцтву БелаПАН пацвердзілі ў бібліятэцы і паведамілі, што збой адбыўся прыкладна а 15 гадзіне.

«Сапраўды,
чытачы пакуль не могуць ні ўвайсці ў бібліятэку, ні выйсці з яе.
Сістэму ўжо рэмантуюць. Як толькі ўсё наладзяць, адразу ж пачнецца
абслугоўванне чытачоў», — сказалі ў бібліятэцы.

Як
паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь
Навіцкі, у МНС у сувязі з гэтым здарэннем ніхто не звяртаўся, таму
ратавальнікі ў бібліятэку не накіроўваліся.

Нагадаем,
што Нацыянальную бібліятэку ў народзе празвалі «будоўляй стагоддзя» —
грошы на яе будаўніцтва вылічалі з зарплат дзяржслужачых.