Ср, 2024-10-09, 08:20


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
«  Листопад 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Головна » 2009 » Листопад » 2 » "Дзяды" нам дапамогуць: У Дзень памінання продкаў у Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты. ВІДЭА
12:01
"Дзяды" нам дапамогуць: У Дзень памінання продкаў у Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты. ВІДЭА
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

У Дзень памінання продкаў у Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Акцыя была дазволена ўладамі, але міліцыя не дазволіла правесці ва ўрочышчы мітынг з гукаўзмацняльнай апаратурай.

Акцыя на «Дзяды» праходзіць у Беларусі штогод. Мерапрыемства ўвайшло ў гісторыю тым, што ў 1988 годзе менавіта ў гэты дзень адбыўся масавы антысавецкі мітынг, арганізаваны Беларускім Народным Фронтам. Даведаўшыся жудасную праўду Курапат, людзі прыйшлі ва ўрочышча, каб ушанаваць памяць тысяч суайчыннікаў, расстраляных у гэтым месцы ў час сталінскіх рэпрэсій. Тады ўпершыню за дзесяцігоддзі жыцця ў складзе СССР і падпольнай барацьбы за незалежнасць беларусы адкрыта ўзнялі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Сёлета арганізатарамі шэсця выступілі Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» і Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Удзельнікі акцыі сустрэліся ў 10.30 каля Менскага гадзіннікавага заводу. Многія прыйшлі з кветкамі, каб ускласці іх ля мемарыяльных крыжоў, усталяваных дэмакратычнай грамадскасцю ў Курапатах.


У акцыі «Дзяды» узялі ўдзел кіраўнікі КХП БНФ Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў, лідэры Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Аляксей Янукевіч, Вінцук Вячорка, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Максім Вінярскі, лідэр «Маладога Фронта» Зміцер Дашкевіч, сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец, старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і іншыя.

Цягам трох гадзін удзельнікі акцыі ішлі павольным крокам па праспекце Незалежнасці, вуліцам Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі ва ўрочышча Курапаты. Над калонай з прыкладна тысячы чалавек луналі не менш за сотню нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў, сцягоў «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Фронта» і Партыі БХД. Пры гэтым практычна кожны ўдзельнік нёс маленькія нацыянальныя сцяжкі альбо на вопратцы былі павязаныя бел-чырвона-белыя стужкі. Шэсце, безумоўна, прыцягнула ўвагу: мінакі спыняліся, з крам выбягалі паглядзець, што адбываецца, як пакупнікі, так і прадаўцы, аўтамабілі сігналілі ў знак салідарнасці.


На чале калоны неслі драўляныя крыжы, якія пазней былі ўсталяваны ў Курапатах. Былі разгорнутыя транспаранты з надпісамі «Ушануем ахвяр Курапат» і «Дзяды». Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» неслі транспарант «НЕ палітычнаму тэрору», а таксама велізарную расцяжку «1937-2009», на якой былі намаляваны з аднаго боку -- Іосіф Сталін і супрацоўнік НКУС, які страляе ў патыліцу зняволенаму; а з іншага боку -- Аляксандр Лукашэнка і амапавец, які збівае дручком дэманстранта. На чале калоны разам з лідарамі КХП БНФ ішла дачка рэпрэсаванага беларускага паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная, якая, нягледзячы на сталы ўзрост, штогод ідзе пешшу ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Удзельнікаў акцыі цягам усяго шэсця суправаджалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. За шэсцем назіралі супрацоўнікі РУУС адразу некалькіх раёнаў Менска, акцыю фіксавалі на відэа многія супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкама і спецслужбаў. Крочылі па ходзе калоны і супрацоўнікі ДАІ, якія ў сувязі з тым, што мерапрыемства дазволена Менгарвыканкамам, былі абавязаны забяспечваць парадак яго правядзення і бесперашкодны праход дэманстрантаў па заяўленым маршруце.

Ва ўрочышчы Курапаты, куды дэманстранты прыйшлі ў 14.30, іх таксама чакалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным, а таксама кіраўніцтва ГУУС Менгарвыканкама. Нягледзячы на тое, што акцыя дазволена менскімі ўладамі, яе арганізатарам не дазволілі пранесці на месца правядзення мітынгу гукаўзмацняльную апаратуру. Лідэры КХП БНФ назвалі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі.


Беларускія ўлады дагэтуль афіцыйна не прызналі, што ў Курапатах расстрэльвалі ахвяр сталінскага рэжыму. Больш за тое, міліцыя адмаўляецца ахоўваць мемарыял і ва ўрочышчы ўвесь час адбываюцца акты вандалізму, за якія ніхто не нясе адказнасці.

У Курапатах удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Крыжа Пакут і выканалі гімн «Магутны Божа». Тут прайшоў мітынг, падчас якога выступілі сваякі рэпрэсаваных беларусаў, апазіцыйныя палітыкі, грамадскія дзеячы, гісторыкі. Быў таксама зачытаны зварот лідэра КХП БНФ Зянона Пазняка, які ў 1988 годзе першым адкрыў свету праўду пра беларускія Курапаты, дзе былі расстраляныя да 200 тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі палітык быў вымушаны эміграваць з краіны.

«20 гадоў таму, 29 кастрычніка 1989 года быў усталяваны курапацкі Крыж Пакут у памяць пра нашых расстраляных продкаў… З 1937 па 23 чэрвеня 1941 года НКУСаўскія карнікі - сталінскія камуністы з дня ў дзень, з ночы ў ноч стралялі тут людзям у патыліцы і скідалі ў глыбокія ямы. У гэтых ямах закапаны цвет беларускай інтэлігенцыі, пісьменнікі і паэты, артысты, навукоўцы і даследчыкі, інжынеры і працоўныя, сяляне і беларускія настаўнікі. Кожную ноч у гэтай акрузе і па ўсёй Беларусі ездзіў чорны «хапун» і хапаў людзей. Масква спускала ў Беларусь сваім уладам і карнікам план па арыштах і растрэлах. Знішчалі людзей у Беларусі яны па графіку, штомесяц і штоквартальна. Толькі ў Курапатах савецкія акупанты забілі больш за чвэрць мільёна чалавек. І такіх Курапат у Беларусі шмат.

За час савецкай акупацыі Беларусі з 1919 па 1953 год (год смерці Сталіна) сталіністы-русіфікатары забілі больш за два мільёны беларусаў (і гэта не ўлічваючы вайну). Ворагі чалавецтва знішчылі заможнае працавітае сялянства, знішчылі фізічна амаль дашчэнту беларускую шляхту, расстралялі адукаваных людзей.

Гэта нельга забыць ніколі, пакуль будзе стаяць белае святло і будзе жыць Беларусь. Савецкая акупацыя Беларусі перыяду Леніна-Сталіна павінна быць прызнана як генацыд і пацыфікацыя беларускага народа.

Сёння «Дзяды» - светлае свята памяці і аб'яднанні з душамі продкаў. Сёння Дзень усіх хрысціянскіх Святых, а заўтра Дзень Задушны, які патрабуе малітвы за ўсіх забітых і памерлых. Запалім жа свечкі ў памяць. Паставім іх пад крыжы і на крыжы, на магілы, ускладзём туды белыя кветкі.

Сёння нельга смяяцца, галёкаць, крычаць. Але не трэба і жаліцца, плакаць. Сёння дзень вечнасці, перад якой мы ўсе роўныя і тут, і там. «Дзяды» дапамогуць нам гэта адчуць. Верым у светлыя дні і свабодную будучыню Беларусі», -- гаворыцца ў звароце.

На прыканцы акцыі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладога Фронта» і «Моладзі БНФ» распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам выйсці ў Дзень беларускай салідарнасці 16 лістапада ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб запатрабаваць вызвалення з турмаў палітычных зняволеных.

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 2206 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ