21:11 Арыштаваны начальнік аўтамабільнага ўпраўлення Мінабароны Беларусі: неаднаразовае атрыманне хабару | |||||||||||
Яму інкрымінуецца неаднаразовае атрыманне хабару. Як паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, у дачыненні да буйнога чыноўніка Мінабароны ўзбуджана крымінальная справа па падозранні ў здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару ў асоба буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказную пасаду), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Згодна з папярэднімі дадзенымі, палкоўнік цягам 2003-2005 гадоў неаднаразова атрымліваў хабар за станоўчае вырашэнне пытанняў па продажу ваеннай тэхнікі і маёмасці. Агулам начальнік упраўлення Мінабароны атрымаў 22,4 тыс. даляраў, паведамляе «Ежедневник». Улічваючы пасаду падазронага і цяжкасць інкрымінаваных яму злачынстваў, ваенная пракуратура прыняла рашэнне аб змяшчэнні палкоўніка пад варту.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1886 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |