Нд, 2024-12-22, 12:44


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
Головна » 2011 » Жовтень » 12 » Беларускаму АМАПу і спецназу забароняць ўезд у Еўропу
15:29
Беларускаму АМАПу і спецназу забароняць ўезд у Еўропу
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

Сваякі палітвязняў ўпэўненыя, што «чорныя спісы» ЕЗ трэба пашыраць.

11 кастрычніка апублікаваныя прозвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і чые рахункі і актывы павінныя быць замарожаныя. Адпаведнае рашэнне прыняла 10 кастрычніка Рада міністраў замежных справаў Еўразвяза.

Сярод 16, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза, - міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, 10 суддзяў Менскага гарадскога суда, тры пракуроры і два начальнікі калоній. Па словах бацькі палітзняволенай Ірыны Халіп, Уладзіміра Халіпа, усе гэтыя асобы заслужана патрапілі ў спіс неўязных.

«Гэта ўсё людзі не цёмныя. Яны ведаюць, што такое закон, і ведаюць, што яны пераступаюць гэты закон. Гэтыя людзі разумелі, на што ішлі і якая за гэта будзе адказнасць. Але яны ўпэўненыя, што іх нехта абароніць», - сказаў Уладзімір Халіп у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Суддзі Вольга Камароўская, Вікторыя Зайцава, Валер Камісараў, Ігар Крот, Васіль Назаранка, Уладзімір Сцяпурка, Тамара Унукевіч, Уладзімір Хробастаў і Сяргей Хрыпач адхілілі хадайніцтвы палітвязняў і пакінулі ў сіле вынесеныя ім прысуды. Суддзя Уладзімір Карноў адхіліў хадайніцтва абароны арыштаванага праваабаронца Алеся Бяляцкага аб змяненні яму меры стрымання. Былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі лічыць ўключэнне гэтых людзей у спіс неўязных цалкам апраўданым:

«На самой справе не было ніякага разбору, касацыйныя суды проста аўтаматычна зацвердзілі рашэнні судоў першай інстанцыі і ні аднаму з фігурантаў нічога не змянілі. Аўтаматычна разгледзелі, і даволі хутка па тэрмінах. На самой справе ніякага незалежнага разгляду не было. Таму я лічу, што гэтае рашэнне ЕЗ цалкам апраўданае адносна гэтых людзей. Яны выдатна ведалі, на што ідуць. Магчыма, нават і справы не адкрывалі, не глядзелі».

Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў ўхваляе рашэнне Еўразвяза - пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі.

«Гэтыя людзі павінныя ведаць, што яны зарэзервавалі за сабой самую ганебную старонку гісторыі, што яны не застануцца без пакарання. І гэты крок дэманструе гэта і ім, і тым, хто далей будзе рэпрэсаваць грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю. З іншага боку, гэты крок - касметычна-гігіенічны. Па-першае, каб прадэманстраваць пазіцыю, і, па-другое, каб перасцерагчы ЕЗ ад гэтых людзей, бо тое, што робяць гэтыя людзі ў Беларусі, па ўсіх міжнародных законах - злачынства. Але гэтых крокаў пакуль недастаткова, каб вызваліць палітвязняў. Тое, што частка палітвязняў ўжо вызваленая, кажа аб тым, што толькі жорсткія крокі і прынцыповая пазіцыя маюць сэнс, і каб вызваліць астатніх палітвязняў, крокі павінныя быць больш жорсткімі, прынцыповымі і больш паслядоўнымі».

Сярод 16-ці асоб, уключаных у спіс неўязных на тэрыторыю ЕЗ, - Сяргей Ярмаліцкі, начальнік Шклоўскай калоніі, «адказны за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам», і Аляксандр Кавалёў, начальнік калоніі ў Горках, «адказны за бесчалавечнае абыходжанне з асуджанымі, асабліва - за пераслед і катаванні грамадзянскага актывіста Зміцера Дашкевіча».

Уладзімір Халіп кажа, што здзіўляе толькі тое, што пад візавыя санкцыі трапілі ўсяго 16 асоб.

«А дзе амапаўцы, а дзе камандзіры спецназа, дзе тыя людзі, якія дапытвалі, катавалі палітвязняў? Я думаю, што ўсё астатняе гэтым людзям аддасць беларускі народ. У свой час. Будзем на гэта спадзявацца», передає Хартыя' 97.

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1141 | Додав: abel
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ