Головна »
2009 » Жовтень » 29 » Блогер: У Менску паміраюць ад свінога грыпу
11:35 Блогер: У Менску паміраюць ад свінога грыпу |
|

| У сетцы з’явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-й
клінічнай бальніцы, у Камітэце здароўя кажуць, што ўпэўненасці, што
гэта свіны грып пакуль няма. |
28 кастрычніка менская блогер sammy_belarus
напісала, што ўсе дактары, мядсёстры ў пятай клінічнай бальніцы ходзяць
у масках. «Толькі што паведамілі, што тут, у рэанімацыі памерлі ад
A/H1N1 ці «свінога» грыпу два чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ два
змагаюцца за жыццё. Сімптомы: высокая тэмпература і ацёк лёгкага…», -
напісала дзяўчына ў сваім блогу.
Сайт "Хартия'97"
датэлефанаваўся ў 5-ю клінічную бальніцу Менска, аднак там адмовіліся
даваць інфармацыю, пастаянна перанакіроўваючы журналіста ад аднаго
доктара да іншага. Урэшце намеснік галоўнага лекара па лячэбнай частцы
паведаміла, што не можа нічога казаць і ўсю інфармацыю можна даведацца
ў Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкама.
|
| Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Камітэта аховы здароўя Алена Рудкова ў адказ на просьбу сайта www.charter97.org
пракаментаваць інфармацыю пра смерці ў 5-й клінічнай бальніцы, пачала
крычаць: «Вы нам тэлефануеце ўжо дзесятыя! Не бударажце народ! У нас
пакуль няма пацверджання, што гэта свіны грып!», - заявіла спецыяліст.
На пытанне: «Ад чаго памерлі людзі?», лекарка адказала: «Ад пнеўманіі»
і кінула слухаўку.
Нагадаем, што дагэтуль у
Беларусі не было афіцыйна зафіксавана смярцей ад свінога грыпу. Калі
такая інфармацыя з’яўлялася, улады яе аспрэчвалі.
Також читайте:
|
Категорія: Навіны Беларусі |
Переглядів: 1812 | Додав: holos
|
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[
Реєстрація |
Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ