Нд, 2024-12-22, 10:16


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
«  Жовтень 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Головна » 2009 » Жовтень » 10 » Коля Лукашэнка катаецца на электрамабілі за 20 тысяч даляраў. ВІДЭА
13:29
Коля Лукашэнка катаецца на электрамабілі за 20 тысяч даляраў. ВІДЭА
Інші останні на сайті holosUA.com/

Не так даўно малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі быў заўважаны на электрамабілі.

Між тым кошт такой «машынкі» зусім не дзіцячы. Тэхніка, кшталту «цацкі» сына беларускага кіраўніка, каштуе каля 20 тысяч даляраў, паведамляе «Салідарнасць».

За стырном электрамабіля Коля быў заўважаны падчас прыезду ў Беларусь маскоўскага журналіста Міхаіла Гусмана. Тады пра яго наведванне рэзідэнцыі Лукашэнкі ў «Драздах» усе газеты пісалі: «Да накрытага стала госця ліха даставіў на электрамабілі Лукашэнка-малодшы — пяцігадовы Мікалай...». Пасля ў аўтарскай праграме самога Гусмана «Формула ўлады» з'явіўся нават цэлы сюжэт пра яго катанне на «машынцы» сына Лукашэнкі.

Адзначым, што ў Беларусі электрамабілі – сапраўдная экзотыка. Ні вытворчасці, ні афіцыйнага продажу такой тэхнікі ў нас не ажыццяўляецца. Ды і ўвозяцца электрамабілі ў краіну вельмі рэдка. Як заявілі «Народнай волі» у Дзяржаўным мытным камітэце, з-за гэтага нават не вядзецца статыстыка іх увозу.

Адкуль быў прывезены электрамабіль сына Лукашэнкі, хто вытворца і колькі ён каштуе, у прэс-службе Лукашэнкі адказаць не змаглі.

«Калі набывалі гэты электрамабіль і за якія грошы, не ведаю, — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Павел Лёгкі. — Я сам яго ўпершыню ўбачыў, калі мы ў «Дразды» Гусмана прывезлі. Але памятаю, што прэзідэнт неяк казаў пра тое, што ў «Драздах» ездзяць на электрамабілі. Колькі іх там, таксама не скажу, я бачыў адзін...»

Між тым, такая «машынка» Колі Лукашэнкі, трэба меркаваць, каштуе нятанна. Падобныя электрамабілі ў Расеі прадаюць прыкладна за 20 тысяч даляраў.

Варта таксама адзначыць, што да нядаўняга часу ў асабістым валоданні беларускага кіраўніка нейкіх транспартных сродкаў афіцыйна не значылася. Перад выбарамі-2006 у яго дэкларацыі пра прыбыткі ў графе «транспартныя сродкі» стаяў прочырк. Хоць у 2001 годзе там усё ж быў пазначаны матацыкл «Менск» 1992 года выпуску.

Магчыма, за гэты час кіраўнік дзяржавы ўсё ж «разбагацеў» на цэлы электрамабіль. Тым больш што яго сын ужо здолеў ацаніць нятанныя транспартныя сродкі. Не так даўно ўсё маглі бачыць яго на байк-фэсце на дарагім Harley Davidson — праўда, тады разам з яго бацькам

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Переглядів: 1886 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ