21:28 Кошты на газ для Беларусі будуць падвышацца - Мілер | |||||||||||
Так, па словах Аляксея Мілера, кампанія не будзе зніжаць аб'ёмы паставак газу ва Украіну ў наступным годзе, паведамляе «Эхо Москвы». Мілер адзначыў, што днямі Кіеў у чарговы раз цалкам і своечасова зрабіў аплату паставак за верасень. Што датычыць Беларусі, дык «Газпрам» не мае намеру адыходзіць ад раней дасягнутых дамоўленасцяў аб коштаўтварэнні на газ у 2010 годзе. Ён нагадаў, што бакі дамовіліся аб паэтапным падвышэнні кошту. Як паведамлялася раней, беларускі бок папрасіў пакінуць кошты на расейскі газ у 2010 годзе на ўзроўні 2009 года. Напярэдадні першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Менск вядзе перамовы з «Газпрамам», каб пазбегнуць «усплёску кошту» на газ у 2010 годзе. Па словах Сямашкі, прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі даручыў міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу правесці перамовы з «Газпрамам» з улікам форс-мажорных абставінаў, звязаных з крызісам. 31 снежня 2006 года ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначаная формула кошту з 1 студзеня 2008 года (якая адпавядае формуле кошту пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу), а таксама паніжальныя каэфіцыенты кошту на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). З 2011 года Беларусь павінна выйсці на ўзровень кошту на газ, які б забяспечваў роўную прыбытковасць з пастаўкамі ў Еўропу.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1755 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |