15:23 Лукашэнка санкцыянаваў арышты кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў | |||||||||||||
«Мы
вылучылі грошы з умовай, што вы створыце вытворчасць (субмікронную
вытворчасць), вызначылі тэрміны. На фінішы сталася, што дзяржава яшчэ
мусіць заплаціць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы навукова-вытворчае аб’яднанне. «Што
вы ад мяне хочаце? Я што, Дзед Мароз? Прыйшоў да вас перад Новым годам
і мушу падарункі з меха даставаць?», - спытаў беларускі правіцель. «Я не прыехаў сюды раздаваць грошы – я прыехаў запытваць», - сказаў ён. «Мне такая праца не патрэбная, бо мы за гэтыя грошы (з розных крыніц было вылучана каля Br300 млрд) маглі б стварыць новыя прадпрыемствы і забяспечыць працай гэтыя 8 тысяч чалавек (колькасць працуючых на «Інтэграле»)», - адзначыў беларускі правіцель. Падчас азнаямлення з тэхналагічным працэсам вытворчасці інтэгральных мікрасхем у рамках інвестыцыйнай праграмы «Субмікрон К» Лукашэнка заявіў: «Мне не трэба паказваць і распавядаць пра тэхналогіі». «Я прыехаў даведацца, што вы сёння вырабляеце, колькі, куды прадаеце і якая рэнтабельнасць», - заявіў Лукашэнка. Як паведаміла беларускаму правіцелю кіраўніцтва НВА «Інтэграл», да гэтага часу на новай вытворчасці выраблены некаторыя ўзоры прадукцыі, якія пакуль нікуды не прадаюцца. У гэтай сувязі Лукашэнка заявіў: «Вы мне абяцалі да гэтага часу пакласць на стол тавар». «Дзе ён?», - спытаў ён. Першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка даклаў Лукашэнку, што «пакуль ідзе адпрацоўка тэхналогіі, якая будзе скончана ў 2010 годзе, і да канца 2010 года вытворчасць выйдзе на праектную магутнасць». Пры гэтым першы віцэ-прэм’ер папрасіў прэзідэнта падтрымаць «Інтэграл» «абароткай» (абаротнымі сродкамі) з бюджэта, на што Лукашэнка адказаў, што з «бюджэта вы нічога не атрымаеце». «Тады мы прапаноўваем рэструктурызаваць пазыкі, адтэрмінаваць іх выплату» - сказаў Сямашка. У гэтай сувязі Лукашэнка не выключыў, што да канца 2010 года можа быць адтэрмінавана выплата 12 млн. еўра, вылучаных «Інтэгралу» з бюджэта, «а ў астатнім – размаўляйце з банкамі». Акрамя гэтага, Лукашэнка папярэдзіў, што «больш за грашыма да мяне не хадзіце, на банкі я ціснуць не буду, вызваляць ад падатакаў таксама не буду». Такім чынам, Лукашэнка адрэагаваў на прапанову прысвоіць «Інтэгралу» статус тэхнапарка, вызваліўшы яго на пэўны час ад выплаты падаткаў. «Падаткі плаціць будзеце цалкам, мне не патрэбны ваш парк высокіх тэхналогій», - сказаў беларускі правіцель. У якасці аднаго з варыянтаў пераадолення сітуацыі, якая склалася, першы віцэ-прэм’ер урада прапанаваў акцыянаваць НВА «Інтэграл» для таго, каб у далейшым «знайсці грошы на баку». У гэтай сувязі Лукашэнка заявіў, што «прадпрыемства я не гатовы акцыянаваць, гэта новая тэма, а тым больш прадаваць». «Можа быць, калі-небудзь мы яго і акцыянуем, пакінуўшы 100% за дзяржавай» - дадаў ён. Падсумоўваючы вынікі наведвання НВА «Інтэграл», Лукашэнка заявіў, што «вытворчасць павінна быць захавана, тут павінна праводзіцца новая прадукацыя, прадпрыемства павінна зарабляць грошы». Пры гэтым ён даручыў праваахоўным органам, Камітэту дзяржаўнага кантроля, сваёй адміністрацыі разабрацца ў тым, хто вінаваты ў складзенай сітуацыі, і дэтальна ацаніць расходаванне выдаткавынх НВА сродкаў. Лукашэнка таксама запатрабаваў аб’ектыўна ацаніць працу былога кіраўніцтва прадпрыемства, заявіўшы, што ў выпадках выяўленых парушэнняў вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці. «Трэба затрымліваць – затрымлівайце, а то мільярды па паветры пускаюць. Усё будзе згодна з законам, калі ёсць за што сідзець – значыць, будзе сідзець, калі няма за што – значыць, ніхто адпраўляць у турму не будзе», - заявіў беларускі правіцель. Лукашэнка таксама запатрабаваў, каб яму была прадстаўлена поўная інфармацыя пра тое, як былі засвоены накіраваныя на рэалізацыю праектаў сродкі на іншых прадпрыемствах краіны. «Дакладзіце мне без вялікіх даведак пра тое, колькі грошай хто атрымаў і які вынік. Я паеду на гэтыя прадпрыемствы», - заявіў Лукашэнка. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў ліку першых такіх прадпрыемстваў стане Завод газетнай паперы ў Шклове і «Гродна Азот».
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1896 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |