18:22 Пад Менскам МАЗ сутыкнуўся з БМВ – загінулі людзі. ВІДЭА | |||||||||||
На 15-м кіламетры а/дарогі М-6 (Менск-Гародня), побач з выездам з пункту мытнага афармлення побач з вёскай Табары, самазвал МАЗ сутыкнуўся з БМВ. Легкавы аўтамабіль выязджаў з прымыкаючай дарогі і не саступіў дарогу грузавіку. У выніку сутыкнення легкавушка страціла кіраванне, яе закруціла і вынесла на сустрэчную паласу руху, паведамляе «Інтэрфакс». Маладая жанчына, якая кіравала БМВ, не здолела зладзіць з хуткаснай машынай. Легкавушку выкінула на абочыну і стукнула аб дрэва. У выніку гэтага, пасажырка, якая сядзела на пярэднім сядзенні, атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Яна памёрла яшчэ да прыезду «хуткай дапамогі». Кіроўца БМВ атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму, удары і ўшыбы. Як паведамілі ў ДАІ Менскай вобласці, абедзве пацярпелыя - супрацоўніцы агракамбіната «Ждановічы». Сапраўдныя прычыны аварыі дапаможа ўсталяваць экспертыза. У якасці працоўных версій супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разглядаюць магчымасць тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіля БМВ і дрэнную бачнасць на дарозе, выкліканую пагаршэннем умоў надвор’я.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1649 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |