15:55 СААЗ: Беларусь – адна з найбольш пацярпелых ад свінога грыпу краін | |||||||||||||
Паведамляецца,
што на сённяшні дзень больш за ўсіх пацярпелі Афганістан, Манголія,
Беларусь, Украіна, Азербайджан і Кыргызстан. Ва Украіне колькасць ахвяр
свінога грыпу пераваліла за сотню, адчуваецца недахоп апаратаў штучнай
вентыляцыі лёгкіх. Ва Львове выраслі цэны на часнык і лімоны, а
мясцовыя палітыкі выступалі з «супярэчлівай ці недакладнай інфармацыяй
пра грып», сообщает NYT. У сувязі з гэтым унесены змены ў рэкамендацыі СААЗ: зараз спецыялісты заклікаюць прымаць супрацьвірусныя прэпараты ў парадку прафілактыкі, то бок, не чакаючы пацвярджэння дыягназа. Як раней паведамляў сайт charter97.org, у Беларусі рэзка павялічыліся выпадкі захворвання на свіны грып. Пра гэта сведчыць таксама афіцыйная статыстыка Мінздрава. Так па стане на 12 лістапада ў Беларусі лабараторна зафіксавана 165 выпадкаў захворвання на вірус А (H1N1). Паводле афіцыйных дадзеных, усяго за 4 дні колькасць захварэлых на вірус А (H1N1) у Беларусі павялічылася на 63 чалавекі. Лічба тых, хто захварэў, можа быць значна большай, бо вядома, што аналізы на наяўнасць віруса А/Н1N1 здаюць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію. Лабараторыі былі негатовымі да такой колькасці зваротаў. Улічваючы звычайнае адрозненне такіх замераў ад рэальнай колькасці інфікаваных, можна выказаць здагадку, што ў сапраўднасці апошніх на парадак больш. Нягледзячы на эпідэмію грыпу і смерці людзей, якія пачасціліся, у медыцынскіх установах Менска назіраюцца перабоі з забяспечанасцю вакцынамі нават ад сезоннага грыпу. Вакцыны ж ад свінога грыпу ў Беларусі дагэтуль няма. У Мінздароўя абяцаюць, што вакцына ад свінога грыпу будзе закупленая ў Расеі, аднак калі яна паступіць у краіну, невядома.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1683 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |