21:04 У Менску адкрылася новая мастацкая галерэя «Ў» | |||||||||||
- Мы два гады шукалі памяшканне. Знайшлі ўлетку і за тры месяца прывялі яго ў парадак, -- распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар галерэі «Ў». – І вось, з 7 кастрычніка галерэя нарэшце адкрываецца. Галерэя будзе працаваць па адрасе праспект Незалежнасці, 37А. Гэты асобны аднапавярховы будынак у двары побач з плошчай Перамогі. Раней у гэтым будынку быў… пункт прыёму шклотары, з адпаведнай публікай і атмасферай. Зараз у белым будынку з шэрай літарай Ў на сцяне плануюць адкрыць не проста галерэю, а новы культурны цэнтр сталіцы. - Тут будзе мастацкая галерэя, але на тэрыторыі выставачнай залы будуць праходзіць не толькі мастацкія выставы, але і літаратурныя прэзентацыі, творчыя майстэрні, мастацкія вечарыны, семінары, лекцыі, - кажа дырэктар галерэі Кацярына Шатэрнік. – Да канца кастрычніка запрацуе кавярня, будзе гандлёвая частка, дзе можна будзе набыць творы беларускіх мастакоў, дызайнераў. Акрамя таго, адкрыецца кнігарня еўрапейскага тыпу, у якой можна будзе не толькі набыць, але і проста сесці і пачытаць кнігу, узятую з паліцы. Літаратурнай часткай галерэі загадвае Аляксандра Дынька: - У нас будзе звычайная еўрапейкая кнігаря, дзе будзе wi-fi, можна будзе выпіць кубак кавы, пачытаць кніжку, - распавяла Аляксандра. – Мы робім стаўку на інтэрактыўнасць, пісьменнікі будуць тут сустракацца з чытачамі, будуць праходзіць прэзентацыі кніг. Акрамя тако, абавязкова будуць электронныя кнігі, мы усталюем усё абсталяванне для запампоўвання. Назва галерэі – па літары, якая адрознівае беларускую мову, беларускі алфавіт. - Зараз нават складана сказаць, каму яна прыйшла ў галаву. Мне здаецца, проста лунала ў паветры! – смяецца Ганна Чыстасердава. Чым адкрываецца «Ў»? З 7 кастрычніка галерэя адкрываецца выставай Сяргея Кірушчанкі «Earth Art». Сяргей Кірушчанка – адно з самых яскравых імёнаў у сучаснай беларускай культуры. Над праектам, які выстаўляецца зараз у «Ў», ён працаваў амаль тры гады. Чаго чакаць? У будучыні ў галерэі «Ў» пройдуць выставы Аляксея Лунёва, затым – маладога аўстралійскага мастака і музыкі, беларусак Ганны Балаш і Марыны Капілавай… Зрэшты, у галерэі будуць выстаўляцца не толькі беларускія, але і еўрапейскія творцы. Уваход Важны момант: уваход у галерэю будзе бясплатным. Толькі на самыя сур'ёзныя, дарагія выставы можа быць уваходны квіток і плата за яго. Час працы У кастрычніку галерэя «Ў» па адрасе пр. Незалежнасці 37а будзе працаваць з 10 раніцы да 22 начы. А ў будучыні галерэю і ўвогуле можна будзе наведваць да 4 раніцы!
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1888 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |