11:43 У Мінску сёння пройдуць суды над актывістамі апазіцыі | |||||||||
Як паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка, дакладна вядома, што ў судзе Савецкага раёна пройдуць працэсы над трыма актывістамі міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) — Мікалаем Дземідзенкам, Міхаілам Мускім і Раманам Васільевым. Іх затрымалі пасля завяршэння "Чарнобыльскага шляху" і абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Лойка не выключыла, што колькасць затрыманых удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", адміністрацыйныя справы якіх будуць накіраваны ў суды, можа быць большай, таму што, паводле звестак праваабаронцаў, колькасць затрыманых складае больш за 30 чалавек. Нагадаем, традыцыйная акцыя прайшла ў Мінску вечарам 26 красавіка. У шэсці, удзельнікі якога прайшлі ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук да плошчы Бангалор, узялі ўдзел прыкладна 1,5 тыс. чалавек. Затым у парку Дружбы Народаў адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі прыблізна 500 чалавек. Перад пачаткам мітынгу міліцыя канфіскавала ў арганізатараў гукаўзмацняльную апаратуру. На прыпынку грамадскага транспарту былі затрыманы восем расіян, якія не бралі ўдзел у мітынгу, бо адмовіліся праходзіць праз турнікеты, устаноўленыя міліцыяй на пляцоўцы для мітынгу.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі |
Переглядів: 1306 | Додав: admin
| Теги: |
Всього коментарів: 0 | |