11:37 У Шклове застрэліўся міліцыянт. Ужо дзевяты за год | |||||||||||||
У
2009 годзе МУС літаральна захліснула хваля самагубстваў міліцыянтаў.
Так у красавіку ў Воршы з аўтамата проста ў збраярні застрэліўся маёр
аддзела ўнутраных справаў на транспарце. Следам за ім у Менску з
табельнага пісталета застрэліўся ўчастковы. Праз месяц, у траўні,
павесіўся міліцыянт батальёна міліцыі Ленінскага аддзела аховы Берасця.
У чэрвені наклаў на сябе рукі рэчыцкі АМАПавец. У жніўні скончылі жыццё
самагубствам яшчэ два міліцыянты: у Барысаве застрэліўся супрацоўнік
патрульна-паставой службы, а ў Менску павесіўся ўчастковы інспектар. У верасні ў Чавускім РАУСе Магілёўскай вобласці літаральна на працягу двух-трох тыдняў адбыліся дзве спробы суіцыду супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку спрабаваў застрэліцца супрацоўнік ізалятара часавага ўтрымання. Ён суправадзіў абвінавачанага на паседжанне суду, потым даставіў назад, выйшаў у двор РАУСа, дастаў пісталет Макарава і стрэліў сабе ў грудзі. Куля прайшла міма сэрца, пашкодзіўшы лёгкія. Самазабойцу атрымалася выратаваць. Праз пару тыдняў палез у пятлю міліцыянт-кіроўца Чавускага РАУС. Як распавялі сведкі, прыйшоўшы са службы, ён сеў на канапу, расклаў вакол фатаграфіі з сямейнага альбома, доўга глядзеў на іх, а потым кудысьці моўчкі выйшаў. Жонка знайшла яго павешаным у пуні. Атрымліваецца, што з красавіка па кастрычнік, усяго за сем месяцаў, у Беларусі адбылося 9 спробаў суіцыду вартаўнікоў правапарадку, з якіх восем скончыліся трагічна. Яшчэ год таму МУС з задавальненнем адзначала, што ў параўнанні з расейскімі міліцыянтамі, беларускія больш псіхалагічна ўстойлівыя і рэдка сканчаюць жыццё самагубствам. Калі ў Расеі за год, суіцыд ужываюць каля 200 супрацоўнікаў МУС, дык ў Беларусі фіксавалася 2-3 выпадкі ў год. Як адзначала два гады таму МУС, гэтага атрымалася дасягнуць за кошт таго, што «прафадсяванне» прэтэндэнтаў на міліцэйскую пасаду было арганізаванае на належным узроўні. Паводле дадзеных МУС, яно складаецца з некалькіх этапаў. Спачатку прэтэндэнт праходзіць гутарку ў тэрытарыяльным падраздзяленні, дзе плануецца праходжанне далейшай службы, затым ідзе праверка фізічнай і маральна-псіхалагічнай прыдатнасці асобы. А дэпрэсіўныя і іншыя расстройствы, якія перашкаджаюць займацца прафесійнай дзейнасцю, выяўляюць непасрэдна спецыялісты ваенна-медычных камісіяў. Яны ж ацэньваюць псіхічныя, фізіялагічныя, асабістыя, паводніцкія і інтэлектуальныя якасці чалавека. Заключнае выпрабаванне – індывідуальная гутарка з псіхолагам, які дае вызначэнне: «не цалкам» ці «у асноўным» адпавядае. «На скарачэнне самагубстваў у органах унутраных справаў шмат у чым паўплывала стварэнне псіхалагічных падраздзяленняў, працаўнікі якіх закліканыя адсочваць сітуацыю ў міліцэйскіх калектывах. Гэта забяспечыла своечасовае рэагаванне на асабістыя праблемы супрацоўнікаў», -- паведамляла раней МУС. Цяпер ведамства маўчыць. Між тым, досвед Расеі падказвае, што каля 60% самазабойцаў-міліцыянтаў, звярнуліся да скрайняга кроку ў стане алкагольнага ап'янення. І вось тут, магчыма і крыецца корань праблемы беларускага МУС. Як сведчыць міліцэйская статыстыка, толькі п'янымі за рулём у 2009 годзе міліцыянтаў пачалі выяўляць ледзь не ў два разы часцей, чым, напрыклад, у 2007 годзе.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 2051 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |