Чт, 2024-11-21, 20:24


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
«  Жовтень 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Головна » 2009 » Жовтень » 16 » В Минске жестоко разогнана акция солидарности. ВІДЭА
20:36
В Минске жестоко разогнана акция солидарности. ВІДЭА
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

Беспрэцэндэнтна жорстка была задушана 16 кастрычніка ў Менску акцыя апазіцыі. Збітыя і арыштаваныя 30 апазіцыянераў. Збівалі і журналістаў, зноў не даючы ім здымаць тыя зверствы, якія адбываюцца.

Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска, былі кінутыя больш за сотню супрацоўнікаў АМАПу. Як толькі людзі разгарнулі партрэты палітвязняў, іх адразу пачалі збіваць. Частка дэманстрантаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх спачатку збілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У лічаныя хвіліны арыштавалі ўсіх.
Сярод арыштаваных – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дз’якава, Максім Сергіец, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка, актвіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка і многія іншыя.

Многіх збівалі да крыві. Як распавёў па тэлефоне сайту www.charter97.org Анатоль Лябедзька, яго збівалі проста ў аўтобусе па дарозе ў Цэнтральны РУУС. «Мяне збівалі спачатку на плошчы, пасля пачалі збіваць у аўтобусе. Адзін трымаў за шыю, другі – рукі, а трэці біў па твары. Пайшла крывя…», -- паспеў сказаць палітык. Затым сувязь з ім знікла.

Актывістаў апазіцыі збівалі і ў Цэнтральным РУУС Менска. Пра гэта паведаміў сведка, які выпадкова апынуўся ў пастарунку. Паводле яго словаў, у будынку РУУС пастаянна стаіць крык, чуваць, як збіваюць затрыманых. Сведка таксама бачыў, як аднаго з апазіцыянераў збітага цягнулі па калідоры.

Ля будынка Цэнтральнага РУУС знаходзяцца праваабаронцы і актывісты апазіцыі, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых, але іх не пускаюць у будынак. Сувязь з затрыманымі таксама адсутнічае.

На акцыі 16 верасня журналістам, фотакарэспандэнтам і тэлеаператарм зноў не давалі здымаць разгон акцыі. Калі падчас разгону акцый 9 і 16 верасня да кожнага журналіста прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, то ў гэты раз прадстаўнікоў СМІ акружалі па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб’ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

На журналіста сайта www.charter97.org Наталлю Радзіну накінуліся трое амапаўцаў і павалілі на зямлю. Нашага фотакарэспандэнта схапілі пяцёра і трымалі за рукі ўвесь час, пакуль жорстка душылі мірную дэманстрацыю.

Калі пры разгоне акцый апазіцыі 9 і 16 верасня мы здолелі праз неверагодныя намаганні зрабіць хоць нейкія фоты і відэасведчанні бязмежжа, якое адбываецца, то гэтым разам журналісты не здолелі зняць практычна нічога!

Больш за тое, амапаўцы не падпускалі прэсу нават блізка да таго месца, дзе яны павалілі на зямлю і збівалі дэманстрантаў. Такім чынам, у краіне фактычна здзейснена забарона на прафесію. Зверствы, якія чыніць АМАП, улада спрабуе схаваць ад міжнароднай супольнасці.

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1972 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ