Пт, 2024-04-26, 18:47


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
«  Жовтень 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Головна » 2009 » Жовтень » 5 » Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта - агульнанацыянальнае апытанне
18:35
Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта - агульнанацыянальнае апытанне
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

Упершыню за шмат гадоў большасць грамадзянаў Беларусі заявілі, што аддаюць перавагу ўступленню краіны ў Еўразвяз аб'яднанню з Расеяй. І таксама большасць жадае сыходу Лукашэнкі ў адстаўку.

У верасні незалежныя сацыёлагі з НІСЭПД правялі чарговае агульнанацыянальнае апытанне. Вось ужо шмат гадоў у іх анкетах нязменна прысутнічае пытанне: "Калі б прыйшлося выбіраць паміж аб'яднаннем з Расеяй і ўступленнем у Еўрапейскі Звяз, што б Вы абралі?" Дагэтуль перамагалі прыхільнікі інтэграцыі з РФ. Але цяперашняй восенню сітуацыя змянілася: колькасць тых, хто абраў ЕЗ (42.7%) перавысіла колькасць тых, хто абраў Расею (38.3%).

На прамое пытанне: "Калі б зараз у Беларусі праводзіўся рэферэндум з пытаннем, ці ўступаць Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, якім быў бы Ваш выбар?" "за" выказаліся 44.1%, а "супраць" – 32.8%. А на пытанне: "Калі б сёння праходзіў рэферэндум пра аб'яднанне Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?" "за" выказаліся 39.1%, а "супраць" – 40.6%.

Уражваюць таксама дадзеныя, датычныя эканамічнага становішча беларусаў. Так, на пытанне: "Наколькі Вас задавальняюць цяперашнія ўмовы жыцця ў Беларусі?", "цалкам" ці "хутчэй не задавальняюць" адказалі амаль 45% рэспандэнтаў, 36.9% лічаць, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы "пагоршылася" (толькі 10.9% адказалі "палепшылася"), амаль 88% адзначылі, што "рост коштаў на прадукты, прамысловыя тавары, жыллё, адукацыю, медыцынскія і іншыя паслугі" адбіваецца на іх жыцці, а ў 40% гэта выклікае "трывогу і сапраўдны шок".

Прычым, на думку большасці, "асноўная адказнасць за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне" ляжыць на прадстаўніках улады - на прэзідэнце (42.7%), урадзе (40.7%), мясцовай уладзе (24.1%), а не знешніх фактарах - на Захадзе (24.7%), Расеі (7.9%) ці славутай мафіі (5.4%). Амаль 70% апытаных не вераць, што "да 2011 мы будзем жыць, як у Еўропе", наадварот, звыш за 51% лічаць "вельмі верагоднай" новую дэвальвацыю беларускага рубля, і таму свае надзеі на эканамічнае развіццё краіны звязваюць, перш за ўсё, з "прыцягненнем замежнага капіталу" (47.8%), а не з прэзідэнтам (37.8%) ці ўрадам (27.7%). Прычым, не чакаючы абяцанага "прытоку замежных інвестыцыяў", дзве траціны беларусаў за апошнія паўгады "куплялі ці прадавалі замежную валюту".

У выніку – большасць апытаных заявілі, што не хочуць больш бачыць прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

На пытанне: "Як Вы думаеце, Лукашэнка настолькі добра спраўляўся з абавязкамі прэзідэнта, каб быць зноў абраным на гэтую пасаду, ці прыйшоў час даць шанец каму-небудзь іншаму выконваць гэтыя абавязкі?" 50.2% адказалі "даць шанец новаму чалавеку" (за пераабранне А. Лукашэнкі выказаліся 37.4%).

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1789 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ