12:33 16 кастрычніка спаўняецца чатыры гады, як у Беларусі праходзяць акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў апазіцыі | |||||||||
Усе
гэтыя гады ў нашай краіне і ў шматлікіх краінах свету людзі выходзяць
на плошчы сваіх гарадоў і заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
супраць апазіцыі і пачаць у краіне палітычныя рэформы. «Салідарнасць – гэта пачуццё, якое можа дазволіць чалавеку заставацца сабой нават у самых нечалавечых умовах. Салідарнасць ратуе людзей, ратуе іх гонар і асабістую годнасць. Прыход на акцыю салідарнасці – гэта прамая дапамога ўсім тым, хто сёння церпіць палітычны тэрор, і падтрымка сваякоў тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за будучыню нашай краіны. Ніводзін з нас не можа пачувацца свабодным, пакуль хоць адзін палітвязень знаходзіцца ў турме», -- заявіў напярэдадні ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусі» Максім Вінярскі. Нагадаем, што ўчора апазіцыянера арыштавалі на двое сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра палітвязняў. «Ва ўмовах супрацьстаяння любой недэмакратычнай сістэме салідарнасць – гэта найважнейшы складнік, які дапамагае актывістам дэмакратычнага руху дамагацца свабоды, справядлівасці і незалежнасці для сваёй краіны. Калі людзі салідарныя – абрынецца любая дыктатура. Людзям, якія былі ў турмах, зведалі рэпрэсіі, заўсёды важна, што іх памятаюць, што праходзяць акцыі ў іх падтрымку. Мне ў турме гэта надавала сілы, упэўненасць у тым, што ты не дарма праходзіш праз усе гэтыя выпрабаванні і трэба працягваць сваю справу», -- заявіў былы палітвязень, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. «Надзвычай важна, што ўсе чатыры гады «хваля» гэтых акцыяў не суціхае. Людзі, якія выходзяць на акцыі салідарнасці, выклікаюць у мяне пачуццё глыбокай пашаны. Без гэтага вырашаць праблемы палітвязняў, знікненняў, палітрэпрэсіяў было б значна больш складана. Беларусы, якія ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці ў нашых умовах, паказваюць прыклад асабістай мужнасці», -- упэўнены вядомая праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. «Я хачу выказаць падзяку ўсім за падтрымку і аказаную салідарнасць у тыя дні, калі я знаходзіўся ў турме. Пра мяне пісалі, памяталі пра маю сям'ю. Пасля таго, як я апынуўся на волі, атрымаў заснаваную Хартыяй’97 Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. Праз гады, якія прайшлі, магу сказаць, што гэта адзіная ўзнагарода, якой я шчыра ганаруся. Акцыі салідарнасці - гэта каласальная падтрымка палітвязню і яго сваякам. Нічога, акрамя словаў падзякі, не магу сказаць тым людзям, якія выходзілі на вуліцы і выказвалі сваю падтрымку палітвязням. Бо зусім нясоладка знаходзіцца ў турме, асабліва, калі ведаеш, што ты арыштаваны за свае палітычныя погляды. Такія акцыі патрэбныя, пакуль у краіне існуе несправядлівасць. Неабходна паказваць сённяшнім уладам, што мы памятаем пра зніклых без вестак Ганчара, Красоўскага, Завадскага, што мы гатовыя біцца за кожнага палітвязня. Такога больш ніколі не павінна паўтарыцца», - заявіў былы палітвязень і дэпутат «палаты прадстаўнікоў» трэцяга склікання Сяргей Скрабец. Нагадаем, што сёння ў Беларусі па-ранейшаму ёсць вязні сумлення. Гэта арыштаваныя ў лютым гэтага года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Палітвязень Мікалай Аўтуховіч і раней пераследваўся за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. На думку праваабаронцаў, сёння яго бяздоказна абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў і збіраюцца судзіць на закрытым працэсе. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе. Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні чацвёртай гадавіны правядзення ў Беларусі Дзён салідарнасці лідэры апазіцыі заклікалі беларусаў выйсці 16 кастрычніка ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска. «Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, - гэта нашая салідарнасць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, як гэта ўжо было раней», -- кажацца ў заяве, якую падпісалі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, старшыня «Моладзі БНФ» Андрэй Крэчка і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ініцыятарамі Дзён беларускай салідарнасці чатыры гады таму сталі лідэр ініцыятывы «Мы памятаем», удава зніклага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Ірына Красоўская, вядомая журналістка Ірына Халіп і моладзевы лідэр Мікіта Сасім. Ідэя праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, ва ўгодкі знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых і адабрала ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім узняў над галавой сваю джынсавую кашулю як знак супраціву дыктатуры.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 2002 | Додав: holos |
Всього коментарів: 2 | |
| |