21:00 Сёння Дзень беларускай вайсковай славы | |||||||||
8 верасня Беларусь адзначае адзін з самых вялікіх і ганаровых святаў - Дзень беларускай вайсковай славы. Гэтае свята прымеркаванае да гістарычнай даты - перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 года пад Воршай. Вялікая бітва стала пераможнай падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска, передає Хартія'97. Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў угодкі вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі. Аршанская бітва - вялікая падзея Мінула 496 гадоў з таго дня, як войскі Вялікага княства Літоўскага разграмілі пад Воршай маскоўскія палкі. Між тым вакол гэтай бітвы дагэтуль ламаюцца дзіды. Для кагосьці дата 8 верасня з'яўляецца Днём беларускай вайсковай славы, а для кагосьці - гэта толькі інтрыгі нацыяналістаў. «Салідарнасць» прапаноўвае простыя адказы на пытанні, датычныя легендарнай бітвы пад Воршай. 1. Чым знамянальная Аршанская бітва? Значнасць гэтай бітвы зусім не ў тым, што нашыя войскі разбілі маскоўскія. Нават у адным з расейскіх гістарычных даведнікаў Аршанская бітва аднесена да ста найбольш вялікіх бітваў еўрапейскай гісторыі. Тады, 8 верасня 1514 года, 30-тысячнае войска ВКЛ, разграміла ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскага княства. Як вядома, у пачатку 16-га стагоддзя адбыўся геапалітычны падзел Еўропы паміж аўстрыйскай і маскоўскай імперыямі, у адпаведнасці з якім Вялікае княства Літоўскае падпадала пад уплыў Маскоўскага княства. Бітва пад Воршай вырашыла на той момант лёс незалежнасці ВКЛ. 2. Галоўныя героі бітвы Камандаваў беларускімі войскамі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі. Князь, стараста брацлаўскі і вінніцкі, ваявода трокскі да 37 гадоў правёў больш за пяцьдзесят паспяховых бітваў супраць крымскіх татараў. У 1500 годзе ён прайграў бітву Маскоўскаму княству на рацэ Вядрошы, аднак праз 14 гадоў узяў рэванш. Асноўнай часткай кавалерыі камандаваў Юрый Радзівіл «Геркулес», асобнымі атрадамі - слуцкі князь Юрый Алелькавіч, Іван Сапега. Літоўскае войска рабіла стаўку на ўзаемадзеянне ўсіх родаў войскаў (цяжкай і лёгкай конніцы, пяхоты, і палявой артылерыі) на полі бою. І не пралічыліся. Дзякуючы мужнасці і гераічнасці нашых ваяроў адносна невялікае войска ВКЛ перамагло сілы, што пераўзыходзілі яго амаль у тры разы. На чале маскоўскага войска быў пастаўлены вялікі ваявода Іван Чаляднін. 3. Чаму «Дзень беларускай вайсковай славы»? Перамога ў гэтай бітве з'яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі. Да гэтага, іншыя буйныя перамогі беларусы, як правіла, атрымлівалі пры падтрымцы войскаў іншых дзяржаў. Упершыню ў гэтай бітве мы змаглі ўбачыць бел-чырвона-белыя сцягі конніцы Вялікага княства. Гэта знайшло адлюстраванне на карціне невядомага мастака «Бітва пад Воршай», напісанай некалькімі гадамі пазней за саму бітву. На дзідах вершнікі мелі невялікія вымпелы, на якіх змяшчаліся белыя і дзве чырвоныя палоскі, якія перасякаліся крыжом каля дрэўца. Пазней гэты крыж знік, а чырвоная стужка стала павялічвацца. Фактычна гэты знак замацаваўся як наш вайсковы сцяг аж да 19-га стагоддзя і стаў правобразам беларускага сцяга. 4. У чым гістарычнае значэнне гэтай бітвы? У бітве пад Воршай Вялікае княства Літоўскае адстаяла сваю незалежнасць. На некалькі дзесяцігоддзяў была спыненая агрэсія Маскоўскага княства. Фактычна гэтая бітва сарвала вялікі саюз Германскай імперыі, Тэўтонскага ордэна, крымскіх татараў і Маскоўскага княства. Пасля яе германскі імператар адмовіўся ад саюзу з Масквой, а ўступіў у саюз з вялікім князем Літоўскім і польскім каралём. Па сутнасці, у выніку той бітвы ўсталявалася мяжа, якую мы цяпер маем.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1457 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |