12:14 Версіі крушэння расейскага самалёта пад Менскам – розныя і супярэчлівыя. ВІДЭА | |||||||||||||
«На месцы крушэння самалёта знойдзены прадмет, падобны да бартавога самапісца», - паведамілі ў транспартнай пракуратуры. «Гэта
другі прадмет, падобны да бартавога самапісца, знойдзены на месцы
крушэння расейскага самалёта», - удакладнілі ў Транспартнай
пракуратуры. У сувязі з гэтым суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што «са
100-адсоткавай упэўненасцю можна будзе сцвярджаць, што гэта бартавыя
самапісцы, пасля заключэння эксперта». «Мы чакаем такога эксперта з Масквы», - удакладнілі ў Транспартнай пракуратуры. Там таксама паведамілі, што «для таго, каб аглядзець лясную тэрыторыю на месцы падзення самалёта, давялося выклікаць тэхніку для расчысткі ад дрэваў. Расліны былі пашкоджаны падаючым самалётам на ўчастку працягласцю 150 метраў». Зараз на месцы катастрофы працягваюць працу эксперты. У той жа час, як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства транспарта і камунікацый, пра тэрміны абнародвання вынікаў расследавання прычын катастрофы пакуль нічога канкрэтнага сказаць немагчыма. На дадзены момант толькі дакладна вядома, што крушэнне самалёта адбылося з-за сутыкнення з дрэвамі, а не ў паветры. Аднак чаму судна апусцілася на недапушчальна нізкую вышыню, пакуль незразумела. Раней у Транспартнай пракуратуры паведамлялі, што паводле папярэдніх дадзеных, паветранае судна пры заходзе на пасадку не ўпісалася ў зададзеныя каардынаты. «Камандзірам судна было прынята рашэнне здзейсніць паўторны заход на пасадку, падчас якога адбылося крушэнне самалёта на адлегласці каля 2 км ад узлётна-пасадкавай паласы», - паведамілі ў пракуратуры. У паведамленні Расавіяцыі гаворыцца, што адкладзеных няспраўнасцяў і прэтэнзій да тэхнічнага стану 22-гадовага самалёта BAe-125, які разбіўся пад Менскам, не было. «Пасля апошняга рэйса (24 кастрычніка) па маршруце Масква-Ерэван-Масква заўваг экіпажа па тэхнічным стане не было. Адкладзеных няспраўнасцяў не зафіксавана», - паведамілі РИА «Новости» у дадзеным ведамстве. Самалёт ВАе 125-800В быў выпушчаны ў 1987 годзе, а ў парк «С-Эйр» трапіў крыху больш за год таму. «Самалёт эксплуатаваўся ў авіякампаніі «С-Эйр» з 20 ліпеня 2008 года», - гаворыцца ў паведамленні. Міждзяржаўную камісію па расследаванні прычын катастрофы ўзначаліў начальнік аддзела расследаванняў авіяцыйных здарэнняў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД Барыс Гарунаў.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1705 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |