18:37 Вяртанне скандальнага ўказу № 991 | |||||||||||
«Любыя спробы і факты такіх дзеянняў будуць спыняцца, а вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасці, нягледзячы на пасады», - цытуе намміністра БелТА. Паводле яго слоў, пераважная большасць дзяржаўных арганізацый выконваюць усталяваны парадак набыцця тавараў, работ, паслуг і рэалізацыю прадукцыі. Разам з тым пры правядзенні ў IV квартале 2009 года Камітэтам дзяржкантролю комплексных праверак асобных арганізацый былі ўсталяваныя факты нядобрасумленнага пасярэдніцтва пры закупках тавараў, сыравіны, абсталявання. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ва ўрадзе, аблвыканкамах і Менгарвыканкаме прынятыя дадатковыя меры па ліквідацыі і спыненні неабгрунтаванага пасярэдніцтва. Работа па выключэнню нядобрасумленнага пасярэдніцтва ў Беларусі праводзіцца ўвесь час. «Зразумела, што пытанні набыцця імпартных і айчынных тавараў, рэалізацыя прадукцыі арганізацыямі, кантрольныя пакеты акцый якіх належаць дзяржаве, сістэмна ўрэгуляваныя. Яны забяспечваюць як ліквідацыю неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва, так і магчымасць яго выканання. Гэта значыць заканадаўчая база існуе», - сказаў Андрэй Тур. Намеснік міністра адзначыў, што на сённяшні дзень для барацьбы з нядобрасумленным пасярэдніцтвам ужываюцца меры, дзеючыя на заканадаўчым узроўні (гэта конкурсная сістэма дзяржзакупак, біржавы і электронны гандаль); меры, прынятыя на ўзроўні галіновых міністэрстваў, а таксама меры па кантролі. Нагадаем, што 28 ліпеня 2009 года ў Беларусі ўступіла ў сілу пастанова Саўміна № 991, якая адмяняе інстытут пасярэднікаў. Паводле пастановы, усе юрасобы павінны купляць тавары толькі ў непасрэдных вытворцаў ці ў афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў. Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі прывёў аргументы на карысць забароны пасярэднікаў. Паводле яго слоў, розніца ў кошце на адзін і той жа тавар, які набываюць беларускія прадпрыемствы на тэрыторыі рэспублікі, складае ад 30% да 260%. 4 жніўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прэм'ер-міністра «неадкладна разабрацца» з 991-й пастановай. Увечары таго ж дня стала вядома, што Савет міністраў адмяніў гэты дакумент. Паводле бізнэсмэнаў, за дні вымушанага прастою з-за прынятай пастановы № 991 беларускія кампаніі панеслі страты ад 5 да 100 тысяч даляраў.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1559 | Додав: Olena_Mazur |
Всього коментарів: 0 | |