18:49 Еўрапейскія праваабаронцы: Час спыніць пераслед у Беларусі | |||||||||||
«Арганізацыі Civil Rights Defenders (Швецыя), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвегія) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт асуджаюць арышты актывістаў праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыны Тоўсцік як чарговы прыклад грубага парушэння беларускімі ўладамі права на мірныя сходы і свабоду слова», -- гаворыцца ў заяве праваабаронцаў. Як паведамляе прэс-цэнтр «Вясны», у заяве адзначаецца, што беларускія праваабаронцы былі арыштаваныя за патрабаванне адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. «Тры актывісты «Вясны» былі арыштаваныя 23 сакавіка ў Менску за правядзенне мірнай акцыі пратэсту супраць смяротнага пакарання і прывядзення ў выкананне двух нядаўна вынесеных смяротных прысудаў. 24 сакавіка арыштаваныя былі ў судовым парадку прызнаныя вінаватымі ў парушэнні Адміністратыўнага кодэксу і пакараныя штрафамі», -- нагадваюць складальнікі ліста. Еўрапейскія праваабаронцы звяртаюць увагу, што два смяротныя прысуды былі вынесеныя на фоне перамоваў аб увядзенні мараторыю на смяротнае пакаранне, што адбываюцца паміж уладамі Беларусі і Радай Еўропы. «Свабода сходаў і думкі з’яўляецца фундаментальным правам, гарантаваным Канстытуцыяй Беларусі і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю 12 лістапада 1973 г. У Артыкуле 21 Пакта сцвярджаецца: «Прызнаецца права на мірныя сходы. Карыстанне гэтым правам не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай або грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва або аховы правоў і свабодаў іншых асобаў». Нягледзячы на тое, што свабода сходаў прадугледжваецца і беларускім заканадаўствам, у шэрагу выпадкаў улады не далі дазволу на правядзенне мірных масавых мерапрыемстваў. Гэтая практыка не адпавядае патрабаванням Артыкула 21 Пакта і з’яўляецца парушэннем права на свабоду сходаў», -- заяўляюць аўтары ліста. Еўрапейскія праваабаронцы заклікалі спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. «Заклікаем улады Беларусі бараніць і спрыяць рэалізацыі грамадзянскіх правоў і свабодаў, замацаваных у беларускім заканадаўстве і міжнародных дамовах, да якіх краіна далучылася. Заклікаем пакласці канец пераследу праваабаронцаў на ўсіх узроўнях, уключаючы судовы», -- адзначылі аўтары ліста. Копіі заявы накіраваны таксама Генеральнаму пракурору, міністру юстыцыі і старшыні Вярхоўнага суда Беларусі.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1425 | Додав: Olena_Mazur |
Всього коментарів: 0 | |